Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

ПЛАН работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў на 2022/2023 навучальны год

Дата: 28 августа 2022 в 16:14
86 просмотров

Тэма:«Удасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў-прадметнікаў па фарміраванні асобасных, метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў»

                           ЗАНЯТАК 1

Жнівень

1. Нарматыўнае прававое і навукова-метадычнае забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе:

Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншыя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгулююць пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах: асноўныя палажэнні, асаблівасці выканання іх патрабаванняў у новым навучальным годзе.

2. Арганізацыя і правядзенне выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах «Беларуская мова», “Руская мова”,”Матэматыка”,”Гісторыя Беларусі” па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

3. Аналіз вынікаў работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў-прадметнікаў за  2021/2022 навучальны год.

4.Планаванне работы метадычнага аб’яднання ў 2022/2023 навучальным годзе.

                         ЗАНЯТАК 2

ЛІСТАПАД

1.Інфармацыйная культура і медыякампетэнтнасць настаўніка-прадметніка як сродак фарміравання маўленчай, моўнай, камунікатыўнай і лінгвакультуралагічнай кампетэнцый вучняў.

-развіццё культуры маўленчых зносін вучняў на ўроках замежнай мовы, уменне карэктна ставіцца да іншых пунктаў гледжання, праяўляць паважлівае стаўленне да суразмоўцы;

-фарміраванне ў вучняў сістэмы маральных каштоўнасцей, сацыяльна адобраных паводзін, спосабаў прадуктыўнай камунікацыі праз змест вучэбнага матэрыялу па праметах беларуская і руская літаратура;

-персаніфікацыя ў навучанні і выхаванні, эмацыйна-вобразнае «перажыванне/пражыванне» гісторыі сваёй краіны, малой радзімы, сям'і пры рэалізацыі праектаў грамадзянска-патрыятычнай і краязнаўчай накіраванасці праз змест вучэбнага матэрыялу  па гістрыі, геаграфіі;

-актыўныя метады і формы навучання (ролевая гульня, мазгавы штурм, дыскусія, гутарка, віктарына, праект, віртуальная экскурсія і падарожжа; мадэліраванне сітуацый маўленчых зносін, якія стымулююць вучняў да рашэння камунікатыўных задач, і інш.) як рэсурс рэалізацыі выхаваўчага патэнцыялу вучэбнага прадмета.

                                 ЗАНЯТАК  3

                                                                  ЛЮТЫ

1.Медыяадукацыя як аснова фарміравання ключавых кампетэнцый, дасягнення метапрадметных, прадметных і асобасных вынікаў навучання вучняў

-выкарыстанне ў адукацыйным працэсе дыдактычных матэрыялаў практыка-арыентаванага характару для фарміравання метапрадметных уменняў і навыкаў вучняў;

-.візуалізацыя вучэбнай інфармацыі як эфектыўны сродак фарміравання метапрадметных і прадметных кампетэнцый вучняў;

-работа з тэкстамі па геаграфіі як аснова фарміравання прадметных і метапрадметных кампетэнцый;

-праектаванне вучэбных заняткаў з выкарыстаннем сучасных метадаў і сродкаў навучання, розных форм арганізацыі вучэбнага ўзаемадзеяння, накіраваных на дасягненне асобасных, метапрадметных і прадметных вынікаў.

                            ЗАНЯТАК  4

МАЙ

1.Выпускны экзамен па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі  па вучэбных прадметах «Беларуская мова», “Руская мова”, “Матэматыка”, “Гісторыя “

2.Вынікі работы метадычнага аб’яднання ў 2022\2023 навучальным годзе

3.Аналіз алімпіяднага руху па прадметах

4.Справаздача настаўнікаў па выніках працы  над метадычнымі тэмамі па самаадукацыі

Кіраўнік МА                                                     Т.Б.Булкевіч

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.