Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера

Дата: 3 ноября 2023 в 14:51, Обновлено 3 ноября 2023 в 16:11
59 просмотров

Дзень прайшоў пад дэвізам “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Мышка не заменіць кніжку”. Выхавацель звярнуў ўвагу на важнасць тэлефонаў і мессэнджараў у жыцці чалавека, засяродзіў увагу калі і як патрэбна імі карыстацца. Але адзначыў, што не трэба забывацца і пра звычайную папяровую кнігу, якую таксама мы можам пры неабходнасці ўзяць з сабой.
Эканамічная гульня “Мае ідэі для малой Радзімы, якой я бачу сваю вёску” прайшла ў форме віктарыны. Выхаванцы адказвалі на пытанні і выконвалі розныя заданні па гісторыі роднага краю. Усе свае ідэі выхаванцы ўвасобілі ў малюнках, у якіх адлюстравалі сваю вёску ў будучыні.Творчыя работы атрымаліся змястоўнымі, крэатыўнымі і вельмі прыгожымі.
Пасля прайшла спартыўная гадзіна “100 задум! Для 100 сяброў!” Спаборніцтвы, спартыўныя гульні паднялі настрой выхаванцам падчас заняткаў.
Вусны часопіс “Захаваем нашу зялёную планету” выклікаў цікавасць да энергазберажэння і жаданне пазнаваць новыя метады эканоміі. Са старонак часопіса выхаванцы папоўнілі веды аб прыродзе роднага краю і ўспомнілі правілы паводзін у лесе.
Таксама ў лагеры правялі міні-даследванне “Азбука беражлівасці” па фарміраванні адказных паводзін у дачыненні да зберажэння. У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся шмат цікавага пра рэсурсы планеты і нашай краіны, пра тое, як людзі іх выкарыстоўваюць. Асабліва важнай тэмай стала ўплыў нерацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў. Выстава кніг, артыкулаў з часопісаў і малюнкаў дапоўнілі і ўпрыгожылі мерапрыемства.
Падчас гуртка “Рухомыя гульні” з выхаванцамі былі правядзены цікавыя спартыўныя спаборніцтвы, гульні на свежым паветры, дзе выхаванцы праявілі дух саперніцтва, узаемадапамогі, падтрымкі і сяброўства
Дзень прайшоў насычана, карысна і са шматлікімі прыемнымі ўражаннямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.