Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера

Дата: 2 ноября 2023 в 14:15, Обновлено 3 ноября 2023 в 13:32
42 просмотра

Тэма дня – “Адкрыццё малой радзімы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Багацці нашай краіны”. Беларусь славіцца сваімі лясамі і азёрамі - нездарма яе называюць «лёгкія Еўропы». Беларусь - гэта шырокія светлыя праспекты і вузкія брукаваныя вулачкі, каталіцкія касцёлы і праваслаўныя саборы, велічныя замкі і драўляныя хаты ў вёсках, сытная і смачная нацыянальная кухня.
У рэгіёне СНД Беларусь утрымлівае стабільна лідзіруючыя пазіцыі ў галіне хіміі і нафтахіміі, сельскагаспадарчым і аўтамабільным машынабудаванні, аграпрамысловым комплексе, лёгкай прамысловасці, па асобных напрамках развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Рабяты прыйшлі да высновы, што неабходна захоўваць і прымнажаць багацці сваёй Радзімы.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу выхаванцы адправіліся на экскурсію ў краязнаўчы музей Ф.Багушэвіча г. Ашмяны. Дзеці наведалі тэатр ценяў, нават самі сталі актыўнымі яго ўдзельнікамі, даведаліся пра паходжанне назвы горада Ашмяны. Цікавая і змястоўная экскурсія паказала, што канікулы - гэта пара не толькі адпачываць, але і вывучаць гісторыю роднага краю.
У пасляабедзены час дзеці здзейснілі займальнае падарожжа “Беларусь мая сінявокая”. Рабяты даведаліся, чаму іменна так называюць нашу краіну. Прыгожыя краявіды Бацькаўшчыны прывялі ў захапленне дзятву, абудзілі пачуццё гонару ў маленькіх, але ужо свядомых грамадзян Рэспублікі Беларусь.
У добрым настроі выхаванцы пакідалі лагер, аб чым сведчыць “Экран настрою” (100% выдатны настрой).

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.