Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 23 июня 2023 в 14:12, Обновлено 23 июня 2023 в 14:32
59 просмотров

Тэма дня – “Беражы сябе, сваіх сяброў і ўсё навокал”. На ранішняй пяціхвілінцы “Асцярожна, фэйкі! Праўда супраць фэйкаў” выхавальнікі абмеркавалі з дзецьмі бяспеку ў сацыяльных сетках, уменне ўбачыць праўду, калі на шляху паўстаў фэйк. Фейк - гэта “махляваць”, “фабрыкаваць”, “фальсіфікаваць” – у перакладзе з англійскай мовы няйначай як “фальшыўка". Выхавальнікі папярэдзілі рабят не прымаць на веру эмацыйна афарбаваныя гісторыі, якія атрымліваюць шмат лайкаў і перапостаў, а давяраць афіцыйным сайтам.
Адразу пасля снедання і правядзення інструктажу дзеці адправіліся на экскурсію ў літаратурна-мемарыяльны музей-сядзібу Францішка Багушэвіча “Кушляны” Смаргонскага раёна. Сядзіба і сёння дае магчымасць уявіць, як выглядаў шляхецкі маёнтак у XIX ст. А пахадзіўшы па сцежках і алеях, – адчуць сябе свабодным шляхціцам ці шляхцянкай з высокім пачуццём патрыятызму і годнасці. Непадалёку ад сядзібы размешчана Лысая гара, дзе, па легендах, некалі існавала язычніцкае капішча. Лысая гара кліча нас на адказную размову з душамі Дзядоў, якія, па нашых міфах, і жывуць на Лысых гарах і нас ахоўваюць і апякуюцца. Тут, у лясной цішыні на вяршыні гары адыходзяць ад нас мітусня і тлум; бегатня навыперадкі за карысцямі; Дзяды паказваюць нам наш сапраўдны набытак, нашу сапраўдную сутнасць. За гэта патрабуюць толькі адной платы – шанавання мовы і зямлі, якую мы прынялі ў спадчыну; моцы духу, каб гэта захоўваць і перадаць сваім нашчадкам.
У пасляабедзенны час прайшоў конкурс ідэй “Будучае аграгарадка вачамі дзяцей”.
Дзень прайшоў весела, актыўна і карысна. Не толькі дзеці, але і выхавальнікі атрымалі асалоду і задавальненне ад сённяшняй паездкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.