Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага легера "Вясёлка" 16.06.2022

Дата: 16 июня 2022 в 15:01, Обновлено 17 июня 2022 в 12:42
119 просмотров

Тэма дня – “Адкрыццё малой радзімы”.
Дзень пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Мышка не заменіць кніжку”.
Кніга дапамагае чалавеку лепш пазнаць сябе. Яна вучыць думаць, гаварыць, разумець іншых людзей. Кніга – памочнік у рабоце, таварыш – у адпачынку, дарадчык. А таму, хто пасябраваў з ёй, яна верная сяброўка. Выхаванцы прыйшлі да высновы, што кнігу нельга замяніць камп’ютарам.
Затым пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу рабяты адправіліся ў экскурсію ў Гальшанскі замак. Як і ўсе аматары містыкі, выхаванцы разам са сваімі выхавальнікамі прыехалі ў Гальшаны з надзеяй сустрэць аднаго з двух знакамітых прывідаў. Дарэчы, гэты архітэктурны помнік амаль кожны з нас наведвае ўжо не раз. Тым не менш, замак прыцягвае да сябе, вабіць сваімі чарамі, шматлікімі легендамі і паданнямі, колькі б яго не наведваў. Дятву чакала насычаная забаўляльная праграма: развучылі некалькі танцаў часоў далёкага мінулага, пагулялі ў розныя гульні, набылі памятныя сувеніры, зрабілі крэатыўныя фотаздымкі. Чарговая экскурсія дазволіла яшчэ раз паназіраць за велічнымі руінамі велізарнага збудавання, зазірнуць у падвалы, дзе існуюць засыпаныя паддземныя пераходы, стаць сведкамі частковай рэканструкцыі вежаў, і проста падняць сабе настрой на ўвесь дзень.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.