Новости 4 класс
У рамках месячніка псіхалагічнага здароўя ў нашым класе прайшла класная гадзіна – гадзіна зносін “Давайце жыць дружна!” У ходзе занятку навучэнцы спрабавалі высветліць, хто ж такі сапраўдны сябар, як адрозніць сапраўднае сяброўства ад простых добрых адносін адзін да другога, успаміналі і называлі персанажаў з казак, мультфільмаў, кінафільмаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі сябрамі, абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі ў групах на тэму сяброўства.
Сёння першакласнікі ўпершыню даведаліся, што такое "права", якія правы яны маюць, як абараняюцца правы дзіцяці ў нашай краіне. Знаёмства з асноўнымі правамі дзіцяці адбылося на прыкладах казачных сюжэтаў. Дзеці ўспаміналі і малявалі казкі, у якіх выконваліся ці парушаліся правы галоўных герояў.
Сёння ў госці да першакласнікаў завіталі работнікі МНС. Яны павіншавалі навучэнцаў з пачаткам новага для іх навучальнага года і ўручылі падарункі "Першыя пропісі бяспекі". Дзякуючы гэтым пропісям першакласнікі атрымаюць вельмі важныя велы - веды пра бяспеку.
У годзе святы вельмі разнастайныя,
І сёння свята светлае прыйшло.
У першы раз прыходзяць першакласнікі
Пад школьнае прыветнае крыло.
Парадная форма, белыя стужкі, кветкі, усмешкі, знаёмства з першым настаўнікам, першы ў жыцці званок — гэта 1 верасня. Для першакласнікаў - сур'ёзная падзея, дзень, з якога пачынаецца дарога ў новае займальнае жыццё. Віншую сваіх першакласнікаў з пачаткам новага навучальнага года. Няхай дарога ў краіну Ведаў будзе для іх светлай і радаснай.