Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 4 класс

Амаль усе навучэнцы нашага класа праводзяць свой першы летні месяц канікул у школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". У лагеры дзеці не толькі адпачываюць, набіраюцца сіл, але і даведваюцца пра нешта новае, адкрываюць нязведаныя куточкі нашай Радзімы. Так выхаванцы лагера пабывалі ў Хатыні, на Кургане Славы, у Гальшанскім замку, наведалі музей-сядзібу Агінскага і музей-сядзібу Ф.Багушэвіча "Кушляны". Падчас экскурсій вучні нашага класа дведаліся шмат цікавага і новага.

Кожны год у пачатку летніх канікул мы са сваімі сябрамі адпраўляемся ў паход па родным краі, і кожны паход дае нам новыя веды і практычныя навыкі, адкрывае перад намі прыгажосць роднай прыроды, пашырае кругагляд, умацоўвае здароўе.

Вось і закончыўся яшчэ адзін год вучобы. Надыходзіць лета. Лета - гэта выдатная пара, якую так любяць дзеці, а летнія канікулы - гэта пара адпачынку, калі можна пазабыць пра школу і ўрокі, уволю набегацца з сябрамі, гэта пара новых прыгод, падарожжаў. На апошняй класнай гадзіне мы падвялі вынікі навучання за трэці клас, успомнілі і паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час летніх канікул.
Закончилась учеба,
Лето наступает,
С летними каникулами
Вас я поздравляю.
Желаю вам каникулы
Счастливо провести,
Крепкими, здоровыми
Осенью прийти.

У вучняў 4 класа прайшло свята "Дзякуй, мой 4 клас!" Мы прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Падрыхтавалі для нашых сяброў вершы, частушкі, праспявалі разам песні пра сяброўства, школу. Шчыра віншуем сваіх сяброў з паспяховым завяршэннем першай ступенькі навучання. Жадаем ім большых поспехаў, выдатных адзнак, сяброў і новых перамог.

Відзевіч Лізавета прыняла ўдзел у раённай праектна-даследчай канферэнцыі “Я пазнаю свет”. Тэма работы – “Гісторыя школы як часцінка малой радзімы”. Кожны вучань павінен ведаць гісторыю школы ў якой вучыцца. Праз гісторыю школы мы непасрэдна датыкаемся да мінулага, вучымся разумець яго, бо школа – часцінка Радзімы, частка нашай агульнай гісторыі.

Навучэнцы нашага класа пабывалі на экскурсіі ў школьным этнаграфічным музеі “Беларуская хата”. Кіраўнік музея Міцко М.Т. расказала дзецям пра прадметы побыту, якія сабраны ў музеі. Затым дзеці паглядзелі відэаролік пра музей, створаны старэйшымі вучнямі нашай школы. Многа новага і цікавага даведаліся навучэнцы падчас экскурсіі з жыцця нашых продкаў .

Как хорошо проснуться дома на рассвете,
Какие мирные здесь ночью снятся сны…
И пусть спокойно кружится планета,
Как хорошо на свете без войны!
Набліжаецца вялікі дзень - Дзень Перамогі. Даўно адгрымелі апошнія залпы Вялікай Айчыннай вайны. Загаіліся цяжкія раны: на месцы руін і папялішчаў выраслі новыя гарады і сёлы, зараслі акопы і траншэі. Але боль трагедыі застаўся. Памяць... Яна ўжо шмат гадоў гарыць, палае ў сэрцах мільёнаў людзей незагойным болем. Няхай яна гарыць і ў нашай душы. На зямлі павінна перамагчы жыццё. Жыццё - гэта аснова, а таму давайце будзем жыць так, каб вайна больш ніколі не паўтарылася.

Вайна... Толькі ад аднаго гэтага жудаснага слова становіцца не па сабе.
Усім вядома, што вайна - гэта заўсёды боль, несправядлівасць і жорсткасць. Яна не шкадуе нікога. Тысячы, мільёны людзей гінуць на вайне.
Гэта адно з самых цяжкіх выпрабаванняў, якое толькі можа выпасці на лёс чалавека.
Мы жывём у мірны час і ўсё роўна адчуваем на сэрцы страх, калі гаворым пра вайну, а як жа адчувалі сябе тыя, хто жыў у час вайны, хто ваяваў?
Колькі людзей марылі аб добрай будучыні! Колькі парушаных лёсаў, забітых людзей - і ўсё гэта вайна - несправядлівая, жорсткая, жудасная. Класная гадзіна “Мы – помнім! Мы – ганарымся!”, якая прайшла ў нашым класе, была прысвечана 78-годдзю Вялікай Перамогі. Мэта мерапрыемства –паглыбіць і пашырыць веды навучэнцаў аб Вялікай Айчыннай вайне.

Наш клас прыняў ўдзел у абласной акцыі "Кветка Перамогі ў кожным акне".

То войны сеюць боль і зло,то ветру чорнае крыло…
То – страх, то – жах, то – прах, то – тло!..
Тут да вайны жыло сяло, тут да Чарнобыля жыло…
Вясна заўсёды нясе радасць, надзею. Вясной ажывае прырода, усё радуецца сонцу. У гэтую пару чалавек як бы нараджаецца занава. Вясна ж 1986 года прынесла бяду. 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на Чарнобыльскай АЭС, які ўскалыхнуў увесь свет. Класная гадзіна “Чарнобыль – мы павінны ведаць і памятаць”, была прысвечана трагедыі Чарнобыльскай АЭС.

У школе стартавала акцыя "Кветкі Перамогі". Актыўны ўдзел у акцыі прымаюць навучэнцы 3-4 класаў.

Беларуская зямля дала свету шмат выдатных гістарычных дзеячаў, прадстаўнікоў літаратуры і мастацтва, палітыкаў і навукоўцаў. Гэтыя вялікія людзі ўнеслі вялікі ўклад у гісторыю, развіццё культуры і навукі, як сваёй Айчыны, так і іншых дзяржаў. У нашым класе была праведзена інфармацыйная гадзіна «Славутыя імёны Бацькаўшчыны». Дзеці ўспомнілі імёны Францыска Скарыны, Янкі Купалы, Якуба .Коласа, даведаліся пра жыццё і творчасць вядомых людзей, якія нарадзіліся, жылі ці жывуць у нашай краіне: Еўфрасіння Полацкая, Усяслаў Чарадзей, Марк Шагал, Адам Міцкевіч, Уладзімір Кавалёнак і іншыя.

2 красавіка 1996 года быў падпісаны дагавор аб утварэнні Супольнасці дзвюх дзяржаў – Расіі і Беларусі. З таго часу гэтая дата адзначаецца як Дзень яднання народаў дзвюх краін. Для расіян і беларусаў гэтае свята сімвалізуе непарушнасць шматвяковага братэрства, увасабляе імкненне нашых народаў разам будаваць сваё жыццё і ствараць будучыню. Аб гэтым ішла гутарка на інфармацыйнай гадзіне, якая была прысвечана Дню яднання народаў Расіі і Беларусі.

Навучэнцы нашага класа Гарлуковіч Арсень, Жылінскі Максім і Янкоўскі Ягор праводзяць вясеннія канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". У лагеры дзецям вельмі падабаецца. Тут ім цікава, весела, пазнавальна.

Навучэнцы нашага класа пабывалі на “Кніжкіных імянінах” у Граўжышкоўскай сельскай бібліятэцы. Мерапрыемства было прысвечана Дню дзіцячай кнігі. На свята да дзяцей завіталі казачныя героі: Баба Яга, Каралева кніжак. Дзеці паўдзельнічалі ў літаратурных конкурсах, віктарынах, адгадвалі загадкі, танцавалі разам з героямі. Усе атрымалі задавальненне ад свята.

Дорогие наши мамы!
В Международный женский день
Примите наши поздравленья,
И пусть исчезнет грусти тень,
Удачи, ласки, вдохновенья!

Пусть исполняются мечты,
Весна окутает любовью,
Побольше счастья, теплоты
И очень крепкого здоровья

Кожны год, у канцы зімы, 23 лютага, мы адзначаем Дзень абаронца Айчыны, свята смелых, мужных, надзейных. Гэта магчымасць лішні раз нагадаць хлопчыкам пра тое, што такое смеласць, адвага, высакароднасць і мужнасць. Абаронцы ёсць у кожнай сям'і: дзядулі, дзядзькі, старэйшыя браты і, вядома ж, нашы любімыя таты. Мужчыны па праву лічацца абаронцамі сваёй сям'і, нашай Радзімы, нашай Айчыны. Віншуем усіх абаронцаў са святам і жадаем мірнага неба над галавой, поспехаў ва ўсіх справах, здароўя, мужнасці і сілы.

22 февраля 2023 в 21:26 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

За спиною и горы и горе,
За спиною военный Афган.
И строкой автоматною вторит
Эхо долгое, прячась в туман.
15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца памятная дата – Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. У гэты дзень у 1989 годзе завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Вайна ў Афганістане доўжылася 9 гадоў 1 месяц і 18 дзён. Больш за 14 тысяч савецкіх воінаў загінулі на чужой зямлі, 6 тысяч памерлі пасля ад ран і хвароб, 311 чалавек прапалі без вестак. Гэта былі найбольшыя страты Савецкай Арміі з часоў Вялікай Айчыннай вайны. Інфармацыйная гадзіна ў нашым класе была прысвечана тым даўнім падзеям, якія сталі ўжо гісторыяй, але пра якія мы абавязаны памятаць, прысвечаны памяці тых, хто ішоў на смерць у Афганістане, хто не шкадаваў свайго здароўя і да канца заставаўся верны воінскаму абавязку.

15 февраля 2023 в 20:09 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Закончыўся тыдзень пачатковых класаў. Падведзены вынікі, названы самыя актыўныя ўдзельнікі праведзеных мерапрыемстваў. Тыдзень пачатковых класаў атрымаўся насычаны і займальны. Былі праведзены розныя конкурсы, віктарыны, гульні, спаборніцтвы. Кожны вучань меў магчымасць раскрыцца і рэалізаваць свае творчыя і інтэлектуальныя магчымасці, праявіць уменне супрацоўнічаць з аднагодкамі. Усе атрымалі станоўчы зарад эмоцый і задавальненне ад праведзенай работы.

13 февраля 2023 в 21:20 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

2 каманды навучэнцаў 3-4 класаў прынялі ўдзел у матэматычнай гульні “Свая гульня”. Мэта гульні – прывіваць цікавасць да матэматыкі, развіваць лагічнае мысленне, узаемападтрымку, уменне працаваць у камандзе. Удзельнікі каманд спрабавалі свае сілы ў самых разнастайных конкурсах: “Матэматычная размінка”, “ Матэматычныя загадкі”, “Вясёлыя задачы”, “Без кемлівасці нікуды”, “ Лікі ў прыказкакх і прымаўках”. Каманды паказалі не толькі свае веды па матэматыцы, але і кемлівасць, эрудыцыю. Па выніках усёй гульні перамогу атрымала каманда дзяўчынак "Салют".

9 февраля 2023 в 19:58 | Янушкевич С. В. | нет комментариев