Новости 4 класс
У рамках акцыі “Беларусь – энергаэфектыўная краіна” сярод вучняў 1-2 класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства “Падарожжа ў краіну Энергазберажэння”. Падчас падарожжа дзеці даведаліся пра значэнне электраэнергіі ў жыцці чалавека, неабходнасці беражлівых і эканомных адносін да яе. Навучэнцы падарожнічалі па прыпынках “Пазнайка”, “Што такое электрычнасць”, “Сустрэча з Энергошай”. У ходзе падарожжа яны адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі і сустрэліся з сябрам беражлівых і эканомных – Энергошай, атрымалі ад яго парады і падрыхтавалі малюнкі “Беражыце электраэнергію!”
14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца самае цёплае і сардэчнае свята –Дзень Маці. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека мама - самы галоўны чалавек у жыцці. Быць маці – гэта не толькі вялікае шчасце, але і цяжкая праца, вялікая адказнасць. Шчыра віншуем усіх жанчын-маці са святам! Жадаем здароўя, мацярынскага шчасця, дабрабыту, душэўнага спакою і любові.
На гэтым тыдні ў нашым класе прайшоў урок, прысвечаны 30-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Задачы дадзенага ўрока – фарміраваць у навучэнцаў разумення асноўных задач і напрамкаў дзейнасці працы СНД. На ўроку дзеці даведаліся, што такое Садружнасць Незалежных Дзяржаў, якія краіны ўваходзяць у склад СНД, а прагляд відэароліка і прэзентацыі па дадзенай тэме дапамаглі зразумець ролю кожнай краіны ў развіцці і ўмацаванні адносін дружбы, дабрасуседства, даверу, узаемаразумення, супрацоўніцтва паміж краінамі, якія ўваходзяць у міждзяржаўнае аб’яднанне.
Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш - "Ра-дзі-ма..."
Пасля зразумееш - навек.
17 верасня ў нашай краіне адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. У гэты дзень у нашым класе прайшла гульня-падарожжа “Вандроўка па роднай Беларусі”. Мэта гульні – пашырыць веды навучэнцаў пра новае дзяржаўнае свята і папоўніць іх веды пра наш родны край. Падчас падарожжа навучэнцы адначасова праверылі свае веды і даведаліся шмат цікавага пра Беларусь, пераканаліся, які цудоўны наш край: край гаманлівых рэк і блакітных азёр, зялёных лясоў і бяскрайніх палёў, край мужных і працавітых людзей.
В рамках НЕДЕЛИ СПОРТА И ЗДОРОВЬЯ
В рамках НЕДЕЛИ СПОРТА И ЗДОРОВЬЯ
Як радасна ўмець чытаць!
Не трэба маму турбаваць
Ці несці да бабулі кніжку:
“Ну пачытай яшчэ хоць крышку!”
Не трэба зваць,
Прасіць, чакаць,
А можна ўзяць
I пачытаць!
28 мая вучні 1 класа развіталіся з Букваром— кнігай, якая стала для першакласнікаў добрым сябрам і дарадцам, адкрыла дарогу ў цудоўную краіну ведаў. За Букваром абавязкова пойдуць іншыя кнігі, не менш цікавыя і пазнавальныя, бо чытанне — гэта ключ да ведаў,
Ёсць дзень такі ў сакавіку,
Ёсць дзень такі ў прыроды весняй:
Ён вельмі рады раўчуку,
Ён вельмі рады песням.
Ён сыпле сонечным святлом –
Настрой знікае змрочны,
Ён зазірае ў кожны дом,
Дзень гэты – дзень святочны.
Мы шчыра віншуем нашых любімых матуль са святам вясны, з 8 Сакавіка! Будзьце самымі шчаслівымі кожны дзень! Моцнага вам здароўя, прыгажосці, цяпла і пяшчоты!
Трэба многа ўсім вучыцца,
Трэба многа ведаў мець, -
Можна свету таямніцы
Толькі з імі зразумець.
Восьі закончыўся тыдзень пачатковых класаў. Прайшло апошняе мерапрыемства тыдня. Навучэнцы 1-2 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальнай гульні "Цудоўны свет казкі". Затым адбылося закрыццё тыдня, падведзены вынікі. Па выніках тыдня пачатковых класаў прызнаны: лепшымі матэматыкамі - Бутрымовіч А., Гарлуковіч А., Янкоўскі Я.; лепшымі знаўцамі правіл здаровага ладу жыцця - Солдзень І., Адамовіч А., Шахаў А.; лепшымі мастакамі - Чаламбітка В., Відзевіч Л., Заварзіна М. (1 клас) і Солдзнь І., Гіруць К., Гіруць П. (2 клас).
Математика – гимнастика ума.
Логично мыслить учит нас она.
Из всех наук важнейшая,
Мудрая, точнейшая.
Сённяшні дзень для навучэнцаў 1-2 класаў быў незвычайным. Яны адправіліся ў падарожжа ў казачную краіну, якая называецца Матэматыка. Падчас падарожжа дзеці рашалі лагічныя задачы, адгадвалі матэматычныя рэбусы, вучыліся працаваць у камандзе і слухаць сваіх сяброў.
Сённяшні дзень тыдня пачатковых класаў быў прысвечаны здароўю. А дэвіз дня – “Я здароўе берагу - сам сабе дапамагу!". Пачаўся дзень з музычнай зарадкі, у якой прынялі актыўны ўдзел усе навучэнцы 1-2 класаў. Затым дзеці адказвалі на пытанні віктарыны "У здаровым целе - здаровы дух". Мэта віктарыны - фарміраваць у навучэнцаў уяўленне аб тым, што такое здаровы лад жыцця, і выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.
Другі дзень тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам "Казка - розуму падказка". Навучэнцы малявалі герояў сваіх любімых казак, а пасля прадстаўлялі іх.
З 8 па 12 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень пачатковых класаў. Сёння адбылося адкрыццё тыдня. Навучэнцы 1-2 класаў пазнаёміліся з планам работы на кожны дзень, і быў дадзены старт конкурсу малюнкаў "Мая любімая казка" . А ў першы дзень тыдня навучэнцаў чакала экалагічная сцяжынка "Дапаможам нашым птушкам".
На двары маім узнік
незвычайны снегавік:
сімпатычны, абаяльны
дабрадушны і брутальны.
Навучэнцы нашага класа таксама вырашылі змайстраваць снегавіка. Для працы ім спатрэбіліся каляровая папера і ватныя дыскі. І вось якія прыгожыя снегавікі ў іх атрымаліся.
Хутка наступіць самае доўгачаканае і жаданае свята для дзяцей - Новы год. Цэлы тыдзень навучэнцы нашага класа працавалі ў майстэрні Дзеда Мароза: выразалі сняжынкі, елачкі, клеілі ланцужкі, упрыгожвалі свой клас да навагодняга свята.
Вельмі важна з дзяцінства, з самых ранніх гадоў прывучаць дзіця да беражлівых адносін да ўсяго, што вакол нас. Наш клас сумесна з навучэнцамі 2 класа падрыхтаваў тэатралізаванае прадстаўленне "Энергазберажэнне і сямёра казлянят". Мэта прадстаўлення - вучыць дзяцей элементарным спосабам і сродкам энергазберажэння і эканоміі; развіваць пачуццё адказнасці за свае дзеянні; выхоўваць эканомныя і беражлівыя адносіны да электраэнергіі.
У нашым класе прайшла класная гадзіна на тэму "Здаровым быць - здорава!". Навучэнцы адправіліся ў каралеўства "Будзь здаровы", пазнаёміліся з яго жыхарамі, дапамаглі зняць чары з каралевы Чысціня, якую зачараваў злы кароль Мікроб.
У рамках тыдня прававых ведаў у нашым класе прайшла класная гадзіна - лесвіца ведаў “Што такое сумленне”. Мэта класнай гадзіны - дапамагаць навучэнцам вучыцца жыць сярод людзей, спрыяць фарміраванню ў іх новых жыццёвых каштоўнасцяў.
23 кастрычніка ў нашым класе адбылася класная гадзіна на тэму “Шкодная яда – новая бяда”. Мэта занятку- стварыць умовы для пашырэння ведаў вучняў пра ежу, якая дапамагае расці, дае энергію, пра вітаміны; садзейнічаць фарміраванню ведаў правільнага харчавання, прапагандзе здаровага ладу жыцця.
Падчас падарожжа па вуліцах горада Здаровага харчавання навучэнцы шукалі адказы на два пытанні: што?... (што неабходна есці) і як?.... (як правільна харчавацца).
Дарагія Матулі!
Прыміце віншаванні з Днём Маці!
У свеце няма нічога больш важнага і дарагога, чым матчына любоў. Слова «мама» для кожнага з нас увасабляе самага блізкага чалавека, у чыім сэрцы б’ецца крыніца пяшчоты. З нагоды такога дзіўнага свята жадаем ВАМ моцнага здароўя, поспехаў, дабрабыту і, вядома ж, простага жаночага шчасця.