Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 4 класс

Кожны год, ужо ў пачатку снежня, адчуваецца прыбліжэнне вялікага свята - сустрэча Новага года. Навучэнцы нашага класа актыўна працавалі ў майстэрні Дзеда Мароза: выразалі сняжынкі, казачных герояў, рабілі ланцужкі, упрыгожылі клас да свята, аформілі класную фотазону, зрабілі навагоднія вырабы на конкурс "Навагоднія фантазіі".

21 декабря 2023 в 20:13 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Нам, беларусам, ёсць кім ганарыцца, ёсць з каго браць прыклад. Наша зямля дала славянскаму свету шмат выдатных асветнікаў. Але ж вытокі асветніцтва пачыналіся з дзейнасці Ефрасінні Полацкай – вялікай і мудрай дачкі беларускага народа. Ефрасіння Полацкая зрабіла для нашага народа столькі дабра, што царква абвясціла яе святой. І зараз 5 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца дзень памяці Ефрасінні Полацкай. Яна лічыцца нябеснай заступніцай зямлі беларускай. Сёння ў нашым класе прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Ефрасінні Полацкай. Падчас урока вучні змаглі ўспомніць ужо вядомыя звесткі пра асветніцу зямлі беларускай і пазнаёміліся з новымі.

20 декабря 2023 в 21:38 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

У нашым класе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў "Мой выбар - адказнасць і самакантроль". Мэта дадзенага мерапрыемства – выхаванне ў навучэнцаў прававой культуры, адказнасці за свае ўчынкі.

16 декабря 2023 в 17:53 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

З мэтай выхавання маральных якасцяў малодшых школьнікаў у нашым класе прайшла інфармацыйная гадзіна “Падарожжа ў краіну “Правы чалавека””. Навучэнцы яшчэ раз успомнілі і паўтарылі правы, якія маюць дзеці, праслухалі міні-лекцыю “Канвенцыя аб тваіх правах”, прааналізавалі сітуацыі “Правы і абавязкі”. Падчас мерапрыемства навучэнцы вывелі простыя правілы ўзаемазносін: неабходна ведаць свае правы; неабходна паважаць правы іншых людзей; нельга забываць пра свае абавязкі.

6 декабря 2023 в 18:58 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Мы на свет родились, чтобы радостно жить,
Чтобы вместе играть, чтобы крепко дружить,
Чтоб улыбку друг другу дарить и цветы,
Чтоб исполнились в жизни все наши мечты.
У рамках Тыдня прафілактыкі СНІДу ў нашым класе прайшла класная гадзіна “Злы чараўнік наркотык”. Мэта дадзенага мерапрыемства - пазнаёміць навучэнцаў з небяспекай, якую ўтойваюць у сябе наркотыкі. А пачалося мерапрыемства з гульні “Сюрпрыз”, падчас якой навучэнцам неабходна было перамагчы свае жаданні і выстаяць перад спакусай, што не ва ўсіх атрымалася. Вучні праслухалі казку “Мара ВІЧ”, спрабавалі растлумачыць, чаму наркотык "злы" і чараўнік. І ў завяршэнні прыйшлі да высновы, што вельмі важна ўмець сказаць "не" згубным звычкам і зрабіць выбар на карысць здаровай і шчаслівай будучыні.

1 декабря 2023 в 18:44 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Добрыя словы-карані.
Добрыя думкі-кветкі.
Добрыя справы-плён.
Добрыя сэрцы-сады.
Класная гадзіна ў нашым класе была прысвечана тэме дабра и зла. Мэта яе: стварыць умовы для фарміравання ў навучэнцаў уяўлення пра дабро і добрага чалавека. Падчас гульні-практыкума дзеці шукалі адказы на пытанні “Што такое дабро”, “Што ёсць зло”, “Якога чалавека можна назваць добрым”, успомнілі прыказкі на дадзеную тэму, паўтарылі “чароўныя словы”, якія гучаць у нашай мове, пагулялі ў гульню “Ахарактарызуй казачнага героя”, склалі правілы дабрыні.

У рамках акцыі “Місія - жыць” прайшла класная гадзіна “Мы – за здаровы лад жыцця”. Мэта мерапрыемства - пашырыць уяўленне дзяцей пра здаровы лад жыцця і фарміраваць у іх патрэбу ў здаровым ладзе жыцця. У ходзе гульні “Карысна - шкодна” навучэнцы 3-4 класаў успомнілі і паўтарылі асноўныя правілы здаровага ладу жыцця, удзельнічаючы ў конкурсе “Здароўе”, прыдумвалі на кожную літару гэтага слова словы, якія маюць адносіны да здароўя і здаровага ладу жыцця, склалі памятку “Калі хочаш быць здаровы…” А вынікам мерапрыемства стала калектыўная работа – складанне калажа “ Складаемыя здаровага ладу жыцця”.

Не лейте понапрасну воду,
и зря не жгите свет и газ!
Давайте сохраним природу для тех,
кто будет после нас!
Навучэнцы 3-4 класаў прынялі ўдзел у пазнавальнай гульні “Азбука беражлівасці”, прысвечанай Міжнароднаму дню энергазберажэння. Асноўная мэта мерапрыемства – прыцягненне ўвагі навучэнцаў да праблемы энергазберажэння. Відэаролік “Захаваем нашу планету” напомніў рабятам аб беражлівых адносінах да вады, электраэнергіі, як правільна размяркоўваць бытавыя адходы. Дзеці пазнаёміліся з паняццем сонечная энергія, даведаліся, як берагчы электраэнергію, разгадвалі рэбусы і крыжаванкі, адгадвалі загадкі, запаміналі простыя правілы беражлівасці.

Вось і праляцелі восеньскія канікулы. Не паспелі азірнуцца – зноў пара ў школу. Але нядзеля адпачынку дапамагла навучэнцам вярнуцца да заняткаў у добрым настроі, поўнымі сіл і энергіі. Жылінскі М. правёў свае канікулы ў школьным аздараўленчым лагеры “Вясёлка”. Яму ў лагеры вельмі падабаецца. Кожныя канікулы ён адпачывае, набіраецца сіл і даведваецца пра нешта новае і цікавае ў школьным лагеры. Цікавай для Максіма і пазнавальнай была экскурсія ў краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча, дзе наведалі тэатр ценяў.

21 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень таты. Быць бацькам – гэта адказная і ганаровая роля. Тата з’яўляецца найлепшым прыкладам для сваіх дзяцей. Шчыра віншуем усіх бацькоў са святам. Жадаем моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай у вашых сем'ях заўсёды пануюць мір, спакой і любоў.

21 октября 2023 в 11:15 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Сям’я – самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека. Сям’я – гэта блізкія і родныя людзі, тыя, каго мы любім, з каго бяром прыклад, аб кім клапоцімся, каму жадаеім дабра і шчасця. 18 кастрычніка ў школе прайшоў адзіны ўрок “Цяпло бацькоўскай душы”. Мэта ўрока – выхаванне пачуцця любові і павагі да бацькоў. Падчас мерапрыемства навучэнцы 3-4 класаў адказвалі на пытанні “Што такое сям’я”, “Што аб’ядноўвае членаў сям’і”, “Якая сям’я шчаслівая”, праслухалі і абмеркавалі апавяданне В.А.Сухамлінскага “Сёмая дачка”, пабудавалі “Дом мары”, зрабілі рамонак і напісалі на яго пялёстках пажаданні ўсім членам сям’і.

18 октября 2023 в 21:10 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Мама! Матуля! -
Чароўнае слова
Песняй ласкавай
Гучыць на ўсіх мовах.
Конкурс малюнкаў "Погляд на маму".

17 октября 2023 в 19:26 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Мама... Матуля... Маці... Самыя дарагія на свеце словы. А які невычэрпны сэнс гэтага адзінага слова - МАМА! Слова, зразумелага, бадай, на ўсіх мовах свету. У ім пяшчотная ласка, боль, любоў і надзея.
Штогод 14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Шчыра віншуем усіх матуль з надыходзячым святам. Жадаем моцнага здароўя, шчасця. І няхай у вашым доме заўсёды пануе ўтульнасць, дабрабыт, любоў.

13 октября 2023 в 19:30 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Что такое счастье?- это свет в окошке,
Мамины ладошки, папы похвала;
Это теплый дождик, а потом, быть может,
В небе светлокожем радуга-дуга.
Что такое счастье?- время золотое,
Небо голубое, мирные поля.
Счастье — когда сердцем человек спокоен,
Когда есть с тобою верные друзья.
У класе прайшоў конкурс малюнкаў "Я малюю шчаслівае жыццё"

7 октября 2023 в 12:30 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Чтоб здоровье раздобыть,
Не надо далеко ходить.
Нужно нам самим стараться,
И всё будет получаться.
У рамках дэкады «Мы патрэбны адзін аднаму» у нашым класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Карысныя звычкі». Мэта мерапрыемства – сістэматызаваць веды навучэнцаў пра карысныя і шкодныя звычкі, іх уздзеянне на здароўе, пабуджаць дзяцей да фарміравання ў сябе карысных звычак, выхоўваць беражлівыя адносіны да свайго здароўя.

2 октября 2023 в 19:09 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

У рамках месячніка псіхалагічнага здароўя ў нашым класе прайшда гутарка даверу "Хлопчыкі і дзяўчынкі". Мэта гутаркі: фарміраванне паняцця "сяброўства" паміж хлочыкамі і дзяўчынкамі, трэніроўка карысных навыкаў зносін у класным калектыве.

24 сентября 2023 в 16:33 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

17 верасня – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх людзей, сімвал гордасці за нашу вялікую Радзіму, за нашых продкаў, якія адстаялі сваю незалежнасць. 15 верасня ў нашым класе прайшоў адзіны ўрок памяці, прысвечаны Дню народнага адзінства. Навучэнцы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, склалі кветку адзінства, прынялі ўдзел у віктарыне “Дасягненні Рэспублікі Беларусь” і конкурсе “Збяры прыказку”, агучылі свае пажаданні ўсім людзям Беларусі.

17 сентября 2023 в 14:49 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Навучэнцы 3-4 класаў пабывалі на экскурсіі ў ЦТДзіМ г. Ашмяны, дзе адбылася прэзентацыя гурткоў, якія працуюць у дадзенай установе адукацыі.

10 сентября 2023 в 19:00 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Тэма першага ўрока новага навучальнага года – “Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння”. Мэта: умацаванне ў вучнёўскім калектыве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Дадзены ўрок стаў дыялогам, агульнай размовай нашай Радзімы з кожным навучэнцам, а таксама дыялогам вельмі важных асноў нашага жыцця. Навучэнцы прыйшлі да высновы, што любое стварэнне, добрая справа для ўласнага дабра, дабра сваёй сям'і, выгоды сваёй краіны магчымыя толькі ў мірных умовах. А каб захаваць мір, трэба ўмець дамаўляцца.

3 сентября 2023 в 14:36 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.
Вось і перагарнула лета сваю апошнюю старонку, а разам з ёй скончыліся і вясёлыя канікулы з гульнямі, падарожжамі, цікавымі сустрэчамі. І сёння, у першы вераснёўскі дзень, усе сабраліся на ўрачыстую лінейку, прысвечаную пачатку новага навучальнага года.

1 сентября 2023 в 19:29 | Янушкевич С. В. | нет комментариев