Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 4 класс

Няма, відаць, на зямлі чалавека, які не слухаў і не чытаў казак. Адны любяць казкі пра жывёл і птушак, другія – пра чарадзеяў і асілкаў, трэція – пра паноў-крывасмокаў і простых людзей, працавітых, кемлівых, шчырых. Сёння навучэнцы 3-4 класаў адправіліся ў падарожжа ў беларускую казку “Адгадай, хто прыйшоў да нас у госці ”. Падчас падарожжа дзеці прынялі ўдзел у конкурсах “Хто даслаў тэлеграмы?”, “Хто прыйшоў на абед?”,
“З якой казкі прадметы ?”, папрацавалі з прыказкамі, пабывалі ў казачным тэатры (паказалі ўрывак з казкі), наведалі мастацкую галерэю (зрабілі малюнкі да прачытаных казак), адказалі на пытанні віктарыны “З якой казкі радкі?”. Навучэнцы пабывалі ў казачным свеце, далучыліся да народнага ўяўлення і зразумелі, якім казачным багаццем валодае наш народ.

7 февраля 2023 в 20:44 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

З 6 па 11 лютага ў нашай школе праходзіць тыдзень пачатковых класаў. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё тыдня. Навучэнцы пазнаёміліся з планам работы тыдня пачатковых класаў і быў дадзены старт конкурсу малюнка “Мой любімы казачны герой" і конкурсу чытальніка верша “Дзяцінства маё”. А пачаўся тыдзень з урока мужнасці “Ішлі на бой рабяты, равеснікі твае…”. Урок быў прысвечаны памяці піянераў-герояў, юных абаронцаў Айчыны, якія аддалі сваё жыццё за светлую, мірную будучыню. У ходзе мерапрыемства навучэнцы папоўнілі свае веды пра піянераў-герояў, якія ваявалі ў гады вайны і іх подзвігі.

6 февраля 2023 в 20:41 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

19 студзеня ў Беларусі адзначаецца Дзень выратавальніка. Гэта свята мужных і смелых, самаадданых і фізічна падрыхтаваных людзей, якія ў любую хвіліну прыйдуць на дапамогу, рызыкуючы сваім жыццём дзеля іншых. Напярэдадні гэтай даты ў нашым класе прайшла тэматычная інфармацыйная гадзіна “Дзень выратавальніка”. Навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, асаблівасцямі прафесіі выратавальнік, успомнілі як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях, праявілі свае творчыя здольнасці у конкурсе малюнкаў “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

На класнай гадзіне навучэнцы нашага класа адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі. Мэта гэтага мерапрыемства - знаёмства з Чырвонай кнігай Рэспублікі Беларусь, выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Падчас падарожжа дзеці ўспомнілі дзіўных і рэдкіх жывёл, палюбаваліся кветкамі, аб якіх складзены прыгожыя вершы, прынялі актыўны ўдзел у конкурсах і гульнях на тэму экалогіі і зрабілі выснову: каб на зямлі не знікалі жывёлы, птушкі і расліны, чалавек павінен беражліва ставіцца да прыроды, ахоўваць і абараняць яе.

Новы год – самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожным доме, у кожнай сям'і. Але ніхто так шчыра не чакае навагодняга цуда, чароўных ператварэнняў і прыгод, як дзеці. І вось 27 снежня ў нашай школе прайшло доўгачаканае Навагодняе свята для навучэнцаў пачатковых класаў. На свята да дзяцей прыйшлі не толькі Дзед Мароз і Снягурачка, але і Зіма, героі казак, лясныя звяры. Наш клас падрыхтаваў інсцэніроўку казкі “Рэпка” на новы лад. Героі падарылі незабыўныя ўражанні, цуды і чараўніцтва. Рабяты апынуліся ў казцы, дзе добра павесяліліся. Кожны атрымаў доўгачаканы падарунак ад Дзеда Мароза. Свята падарыла навучэнцам зарад весялосці і добры святочны настрой.

29 декабря 2022 в 19:02 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

На вуліцы снежань месяц. Навагоднія і калядныя святы ўжо не за гарамі. У паветры вітае святочны настрой. Вучні нашага класа з нецярпеннем чакаюць свята. Амаль тыдзень яны працавалі ў майстэрні Дзеда Мароза: выразалі сняжынкі, шарыкі, рабілі гірлянды, упрыгожвалі свой клас да навагодняга свята.

10 декабря 2022 в 15:13 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Навучэнцы 3-4 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Акцябрацкі КВІС». Падчас удзелу ў мерапрыемстве акцябраты дэманстравалі свой інтэлект, эрудыцыю і кемлівасць. Яны паказалі не толькі веды, але і сваю логіку, а таксама атрымалі масу пазітыўных эмоцый і зарад энергіі.

Навучэнкі нашага класа Заварзіна Мілана і Відзевіч Лізавета прынялі ўдзел у конкурсе “МІС ЗАЛАТАЯ ВОСЕНЬ”. На працягу тыдня дзяўчынкі рыхтаваліся да гэтага конкурсу. Яны рабілі касцюмы і вырабы з прыроднага матэрыялу, складалі візітку. Падчас конкурсу ўдзельніцы адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, малявалі, пряўлялі сваю кемлівасць і фантазію. Дзяўчынкі выступілі годна: два дыпломы атрымала Мілана і адзін дыплом – у Лізаветы.

30 октября 2022 в 19:15 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Быть отцом непросто очень —
Нужно стать семьи опорой,
Утром, днём и даже ночью
Быть готовым свернуть горы!
21 кастрычніка ў Беларусі ўпершыню адзначаецца Дзень бацькі. Навучэнцы нашага класа павіншавалі сваіх бацькоў са святам і падарылі ім прыгожыя стыльныя гальштукі, зробленыя сваімі рукамі.

21 октября 2022 в 20:32 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Новый праздник День отца установлен в Беларуси 21 октября. Быть хорошим отцом — самая ответственная и нужная работа в жизни мужчины. Стать примером для сына и добрым волшебником для дочери. Научить, рассказать, защитить, объяснить и сделать всё это с любовью и терпением — такое может только папа. Поздравляем всех отцов с праздником и желаем им счастья и здоровья!

20 октября 2022 в 20:21 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Сёння, 14 кастрычніка, і дарослыя, і дзеці віншуюць сваіх дарагіх і любімых матуль са святам. Наш клас таксама падрыхтаваў падарункі сваім мамам і прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню маці.

14 октября 2022 в 19:41 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Мама, мамачка, матуля…- наймілагучнейшыя, найдаражэйшыя словы на свеце. Што можа быць больш святым, чым імя маці? Для любога з нас: дзіцяці, падлетка, юнака, пасівелага дарослага – маці – самы родны, самы дарагі чалавек на зямлі, які даў нам жыццё.
Таму вельмі правільна і справядліва, што ў Беларусі, як і ў шмат якіх іншых краінах свету, з 1996 году дзень 14 кастрычніка зацверджаны як Дзень маці.
Навучэнцы нашага класа віншуюць усіх матуль з надыходзячым святам і жадаюць ім моцнага задароўя, шчасця, поспехаў у працы і сямейнага дабрабыту.

13 октября 2022 в 19:57 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

С историей не спорят,
С историей живут,
Она объединяет
На подвиг и на труд.
Едино государство,
Когда един народ,
Когда великой силой
Он движется вперед.
17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Гэты дзень дазваляе ацаніць усё, што адбывалася і адбываецца ў нашай краіне. Ацаніць, каб зрабіць правільныя высновы. Дню народнага адзінства была прысвечана класная гадзіна ў нашым класе. Мэта мерапрыемства: стварыць умовы для засваення навучэнцамі паняцця “народнае адзінства”, выхоўваць любоў і павагу да сваёй Радзімы.

18 сентября 2022 в 11:06 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Фарбуе верасень лісты ў асенні колер.
Сышліся зноў і я, і ты ў роднай школе.
1 ВЕРАСНЯ пералівісты званок зноў паклікаў за парты вучняў. Закончыліся
летнія канікулы, пачаўся чарговы паход у Краіну ведаў. Тэма першага ўрока
новага навучальнага года – “Гістарычная памяць - дарога ў будучыню!”,
Захоўваць памяць, берагчы памяць (гістарычную памяць!) нашага
беларускага народа - гэта абавязак кожнага з нас. Мэта ўрока: развіццё ў
навучэнцаў пачуцця любові да сваёй Радзімы, цікавасці і павагі да
гістарычнага мінулага беларускага народа.

2 сентября 2022 в 00:58 | Янушкевич С. В. | нет комментариев

Ну вот окончились уроки,
И лето ждёт нас впереди,
Каникулы уж на пороге,
Готово счастье к нам прийти!
Сёння ў нашай школе празвінеў апошні званок. Ён абвясціў пачатак летніх канікул. На апошняй класнай гадзіне прайшла гутарка “Бяспечнае лета”. Навучэнцы ўспомнілі і паўтарылі правілы бяспечных паводзін у час канікул. Лета – час адпачынку і аздараўлення. 4 вучні нашага класа будуць адпачываць і набірацца сіл у школьным аздараўленчым лагеры “Вясёлка”.

Цветы, цветы... И там, и тут.
Они смеются и цветут,
Как кровь пунцовая, соколья,
Как память павших здесь в бою,
За жизнь, за Родину свою -
Они цветут на этом поле.
Навучэнцы нашага класа прынялі ўдзел у акцыі "Кветкі Перамогі".

26 красавіка 1986 года адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У той ці іншай меры яе наступствы закранулі многія краіны Еўропы. Але ў найбольшай ступені пацярпела Беларусь. Інфармацыйная гадзіна была прысвечана гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Мэта інфармацыйнай гадзіны: паказаць значнасць экалагічнай трагедыі на прыкладзе аварыі Чарнобыльскай АЭС, расказаць пра подзвіг людзей, якія прымалі ўдзел у ліквідацыі дадзенай аварыі.

Сённяшняя класная гадзіна ў 1-2 класах была прысвечана тым, хто дапамагаў прыблізіць дзень Перамогі – “Малым героям вялікай вайны”. Да вайны гэта былі самыя звычайныя хлапчукі і дзяўчынкі. Вучыліся, дапамагалі старэйшым, гулялі. Іх ведалі толькі родныя, аднакласнікі ды сябры. Але прыйшоў час - яны паказалі, якім велізарным можа стаць дзіцячае сэрца, калі разгараецца ў ім святая любоў да Радзімы і нянавісць да ворагаў. Мэта мерапрыемства: пазнаёміць навучэнцаў з подзвігамі дзяцей у гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраваць цікавасць да гістарычных падзей і лёсу людзей, якія захавалі мір на зямлі.

Как хорошо проснуться на рассвете,
Как хорошо, что ночью снятся сны,
Как хорошо, что кружится планета,
Как хорошо на свете без войны.
11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца памятная дата – Міжнародны дзень вызвалення вязнікаў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень на інфармацыйнай гадзіне мы ўзгадалі аб адной з малавядомых трагедый Вялікай Айчыннай вайны – трагедыі былых непаўналетніх вязнікаў. Мэта дадзенага мерапрыемства: паказаць навучэнцам да якой трагедыі могуць прывесці войны на нашай планеце, выхоўваць у іх пачуццё патрыятызму, гонару за сваю Радзіму і свой народ, які выстаяў і перамог у Вялікай Айчыннай вайне.

Многія кажуць, што кніга - маленькае акенца, а праз яго ўвесь свет відаць. Хіба гэта не так? Чытаючы любую кнігу, мы можам апынуцца на месцы героя, перажываць за яго, пабываць у мінулым альбо ў будучым. Навучэнцы 1-2 класаў пабывалі на экскурсіі ў Граўжышкоўскай сельскай бібліятэцы. Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з гісторыяй бібліятэкі, з аформленымі кніжнымі выставамі, яшчэ раз успомнілі і паўтарылі правілы карыстання кнігамі. А ў канцы мерапрыемства бібліятэкар Кашчыц А. В. зрабіла агляд дзіцячых перыядычных выданняў і мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў бібліятэцы.