Новости 9 класс
Юралевіч Ксенія прыняла ўдзел у дыстанцыйнай алімпіядзе па інфарматыцы. Хоць гэты прадмет і не вывучаецца ў першым класе, з кампьютарам дзяўчынка сябруе даўно: вучыцца рашаць лагічныя задачы, гуляе ў розныя гульні, глядзіць цікавыя мультфільмы, слухае музыку, малюе. З заданнямі Ксенія справілася добра. Малайчынка.
Бутримович Диана и Станчик Владимир приняли участие в районной интеллектуальной игре "Звездный ринг".
Мы все надеемся, что с ней ты стал немножечко умней. Узнал ты много мудрых слов и много всяких всячин, и, если ты запомнил их, не зря твой день потрачен!
Поздравляю вас с новым званием. Вы стали на ступеньку выше. Теперь вы не просто ученики одного класса, сейчас вы - октябрятский отряд.
Вы должны показывать пример в учебе и труде. Постоянно приобретать новые знания. Добиваться, чтобы ни одного отстающего не было рядом. Каждое дело - большое или маленькое доводить до конца.
В вашей жизни будут и победы, и поражения, но я хочу, чтобы вы не опускали руки от первых неудач, вы должны стремиться, чтобы было поменьше шума, а побольше конкретных дел.
Кожны чалавек павінен вывучаць свой край. Зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, дапамагла нам экскурсія ў музейны пакой нашай школы “Беларуская хатка”. Тут мы даведаліся аб традыцыях і побыце жыхароў нашай мясцовасці. Якія ж добрыя майстры былі нашы продкі: умелі ткаць, шыць, вышываць, рабіць посуд з гліны і дрэва. Першы раз мы не толькі пачулі такія словы як “кросны”, “керасінка”, “карамысла”, але змаглі ўбачыць гэтыя рэчы. Цікава!
Любыя нашы мамачкі, бабулечкі!
Сакавіцкі дзень вясновы,
Песні радасна звіняць.
Дзе знайсці такія словы,
Каб вам шчасця пажадаць,
Радасці, здароўя, міру
Доўгіх сонечных гадоў
Дзякуй усім вам за руплівасць
І вялікую любоў!
Нашы мілыя мамы, дзяўчынкі! Самыя цёплыя віншаванні прыміце з нагоды вясновага свята 8 Сакавіка.
Моцнага ўсім здароўя, душэўнага спакою, поспехаў ва ўсіх справах, сямейнага дабрабыту, пяшчоты, кахання, цудоўнага настрою.
Пра што марыцца, хай і збудзецца,
Усё кепскае — хай забудзецца,
Ну, а добрае — хай вядзецца
І ўдала ў жыцці ўсё складзецца!
Запрашаем нашых мам і бабуль на ранішнік «Пры сонейку цёпла, пры мамачцы – добра!», які адбудзецца 5 сакавіка ў 12 гадзін у школе. Будзем рады вас бачыць.
Ученики нашего класса приняли участие в районном празднике "За честь школы". Дети сначала очень переживали, но смогли справиться с волнением. Номер получился просто замечательным! Молодцы!
Я знаю, что папа мой тоже когда –то
Был очень хорошим и смелым солдатом.
Я папу люблю, и его непременно
Поздравить хочу в этот праздник военный…
Сейчас я повыше на стул заберусь,
Военную песню спою ему громко.
Пусть знает мой папа, что я им горжусь,
А он пусть гордится успехом ребенка.
Колькі шуму, колькі смеху:
Дзеда лепім мы са снегу!
Задала зіма работы —
Па двары кацілі ўтрох
I паставілі ля плоту.
Дзед стаіць, хоць і без ног.
Ды здарылася нешта неверагоднае! Снежны дзед ажыў! Разам з намі ён катаўся на саначках, бегаў навыперадкі, загадваў нам вясёлыя загадкі, вадзіў карагоды і спяваў песні пра зіму. Здорава!
Які прыгожы сёння выдаўся дзень! Мы ўсім класам адправіліся на пошукі зімы. Усюды бачны яе сляды: пушыстай коўдраю ўкрыла яна палеткі, на дрэвы, кусты накінула цёплыя кажухі з срэбнага інею, закавала тоўстым лёдам азёры і рэчкі. Ціха ў полі, парку. Не забыліся мы пакарміць птушак. Цяжка ім прыходзіцца зімою.
Пасінеў на рэках лёд,
Неба ў ясных зорках.
Зноў прыйшоў к нам Новы год
З песнямі і ёлкай.
Водзіць з намі карагод
Сам Мароз-дзядуля.
Многа казак у Яго
І вясёлых гульняў!
Якое гэта вясёлае свята - Новы год! Мы вельмі чакалі яго прыходу: упрыгожвалі клас, развучвалі танец, вучылі вершы, рыхтавалі навагоднія касцюмы. Рады сустрэчы з Дзедам Марозам, яго ўнучкай Снягуркай. Не змаглі нам сапсаваць свята Баба Яга, яе капрызная дачка, Лешыха. Ды і не такая ўжо і капрызная гэта дзяўчынка, проста ў яе не было сяброў. А цяпер іх ў яе многа. Разам нам было добра!
Цудоўнае свята падарылі нашым школьнікам пагранічнікі Смаргонскага пагранатрада. Яны завіталі ў госці да нас са сваімі вернымі памочнікамі - служэбнымі сабакамі. Кінолагі прадэманстравалі, якую дапамогу аказваюць сабакі пагранічнікам пры ахове дзяржаўнай мяжы, як яны дапамагаюць затрымліваць яе парушальнікаў.
А які шыкоўны канцэрт убачылі нашы дзеці. Дзякуем шчыра за прыемную сустрэчу!
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа, ў лесе ты замёрз?
Што да нас ты не прыходзіш?
Ці валёнкі не знаходзіш?
Ці вавёрка спрытнай лапкай
У цябе схапіла шапку?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа, снег цябе занёс?
Ці кажух свой не знаходзіш?
Ці вакольным шляхам бродзіш?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Пакажы нам хоць бы нос!
Запрашаем дзяцей, бацькоў, настаўнікаў на свята "Прыгоды каля навагодняй ёлкі", якое адбудзецца 30.12.2015 года ў 11.00.
Дарагія мамы і таты, настаўнікі, сябры!
Са святам Вас вітаем
I дружна жадаем
Каб нажалі 100 коп жыта,
Каб сям'я была сыта,
Каб скаціна вадзілася,
Каб пшаніца радзілася!
Жадаем Вам здароўя, шчасця,
Каб не было нянасця,
Светлае долі, спеўнае мовы,
Каб жылося і вялося
Ды ўсё добрае збылося.
Каб ваша хата была
заўсёды багата!
Віншуем з Калядамі!
Цікавае, вясёлае, змястоўнае прайшло Свята Бульбы ў школе. Шмат чаго новага мы даведаліся пра наш другі хлеб: як трэба бульбу садзіць, даглядаць, капаць, колькі смачных страў з яе можна прыгатаваць. А пад'еўшы, можна і паспяваць, і патанцаваць, і пагуляць.
Віншуем Гарлуковіча Сяргея - пераможцу конкурса "Супер бульба".
Бульба - гэта супер - клас!
Абароніць бульба нас
Ад усякай атэпічнай трасцы,
Бульба - гэта лад жыцця!
Няма лепей пачуцця
Чым паесці смачна бульбы з мясцам.
Наш клас рыхтуецца да Свята Бульбы: развучваем песні, карагоды. Вельмі спадабаліся падзелкі , якія мы зрабілі сваімі рукамі.
Ученики нашего класса стали участниками проекта "Первоклассник, стань заметным пешеходом!".
Во время игры-путешествия по правилам дорожного движения мы поняли главное: нужно знать и выполнять правила движения, чтоб не волновались каждый день родители, чтоб спокойны были за рулем водители! Каждый школьник получил в подарок от компании "Чупа Чупс" в Беларуси фликер. Теперь мы самые заметные пешеходы.
Слава маміным рукам,
Найцудоўным самым!
Нізка кланяемся вам,
Дарагія мамы.
Слава маміным рукам!
Хай на ўсёй планеце
Кветкамі для мілых мам
Расцвітаюць дзеці!
Са святам, мілыя мамы!
Мае дарагія сябры, віншую вас! Вы ўжо сталі вялікія. Вы ўжо сталі першакласнікамі. Перад вамі стаіць вельмі важная і складаная задача: навучыцца чытаць, пісаць, лічыць. Вашы таты і мамы, настаўнікі, лётчыкі і аграномы, вучоныя і калгаснікі, рабочыя і маракі пачыналі вучыцца з такіх жа палачак, як і ў вашым сшытку, з першай літары на дошцы, з першага слова ў буквары.
Я веру, што ў нас з вамі ўсё атрымаецца! Вы - наша надзея.
У добры шлях па лесвіцы цудоўнай Краіны Ведаў!
Лета праляцела непрыкметна,
Рэхам адгукнулася ў бары.
І паклікала краіна Ведаў
Да сябе вас, юныя сябры.
Запрашаем першакласнікаў, бацькоў на свята Першага званка, якое пачнецца 1 верасня ў 10.00 гадзін.