Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 9 класс

Усе мы родам з дзяцінства. Гэта самы цудоўны і бесклапотны час. Добра, калі з табою побач твая сям'я, твае сябры, твае аднакласнікі. Аб гэтым расказвалі нашы вучні на конкурсе чытальнікаў вершаў "Дзяцінства маё". Віншуем Адашкевіч Вікторыю, якая заняла 3 месца.

18 января 2019 в 19:40 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Дзень прыроды. Кожны раз мы адкрываем для сябе нешта новае і цікавае з жыцця нашых братоў меншых. То ў зімовыя сцюжы птушкі выводзяць птушанятак, то звычайная азёрная рыба адпраўляецца ў далёкае падарожжа да мора на нераст, то пасля зімы можна адпраўляцца на балота па ягады. Цікава!

17 января 2019 в 19:34 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Дзень мовы і літаратуры. Сёння нас запрасіла ў падарожжа беларуская народная казка. Мы добра засвоілі і ведаем, што казка ў жыцці падказка! Прыемна разам з казачнымі героямі перамагаць зло, рабіць добрыя справы. У казачных герояў ёсць чаму павучыцца.

16 января 2019 в 19:29 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Дзень матэматыкі. Прыйшлося добра папрацаваць над вясёлымі, лёгкімі і цяжкімі заданнямі матэматычнай віктарыны. Трэба было ўспомніць тое, што вывучылі, праявіць кемлівасць і ўвагу. Але ўсе заданні пакарыліся камандам "Матэматыкі" і "Серпанцін".

15 января 2019 в 19:21 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Сёння ў школе пачаўся тыдзень пачатковых класаў. На інфармацыйнай гадзіне кожны з нас паспрабаваў даць адказ на пытанне "Для чаго трэба вучыцца ў школе?". Мы з задавальненнем паглядзелі відэафільм, дзе кожны вучань нашай школы выказаў сваё меркаванне. Цікава было паслухаць разважанні нашых навучэнцаў.

14 января 2019 в 19:09 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Колькі шуму, колькі смеху! Лепім дзеда мы са снегу!
Не, не дзеда! Сёння ў нас была магчымасць намаляваць карціну на снезе. Складаная, але вельмі цікавая работа. Добра папрацавалі Бутрымовіч Дзіяна, Гарлуковіч Сяргей і наш старэйшы сябар Дудойць Павел. Такая прыгажосць у нас атрымалася!

12 января 2019 в 17:41 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Чым можна заняцца на зімовых канікулах? Вядома ж рознымі цікавымі справамі, якія нам прапануе школьны лагер "Вясёлка". Вось такі цудоўны каляндар атрымаўся ў Дзіяны.

28 декабря 2018 в 21:14 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Надышоў зімовы вечар,
Дык чаму ж не спіць малеча?
Свецяць вокны, ззяюць ёлкі
І ў Алеся, і ў Міколкі,
І ў Марыны, і ў Аксаны,
І ў Валерыка таксама.
Пэўна гэта нездарма?
- Можа скажаш ты, зіма?
А зіма ў адказ смяецца:
- Хутка ж Новы год пачнецца!
Сёння мы правялі ранішнік "Новы год ля варот". На свяце сустрэліся нашы добрыя знаёмыя: Дзед Мароз, Снягурачка, Несцерка, Баба Яга і яе памочнік - чорцік Кузя! А яшчэ на свяце былі нашы сябры! Разам мы змаглі запаліць агеньчыкі на нашай ёлачцы. У нас атрымалася ўсё, бо мы - дружныя, кемлівыя, лоўкія і вясёлыя!

28 декабря 2018 в 21:05 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Беларусь — наша Радзіма. А з чаго пачынаецца Радзіма? З песні маці, з роднага слова, са сцяжынкі, якая вядзе да роднага дома, роднай школы, са славутай і цікавай гісторыі краю, мясціны, дзе багата рэк, азёр, а ў жыце ўлетку цвітуць блакітныя васількі. Ведаць сваю Радзіму – значыць ведаць яе гісторыю. Чым мы і працягваем займацца.

28 декабря 2018 в 20:53 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Новы Год ужо на ганку,
Дык спяшайцеся хутчэй —
Запрагайце зоркі ў санкі
І сядайце ў іх ямчэй!
Наш клас стаў пераможцам конкурсу на лепшае навагодняе ўпрыгожванне класа. Мы добра папрацавалі, мы - малайцы!

25 декабря 2018 в 20:55 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

У снежні пачала працаваць у нашым класе майстэрня Дзеда Мароза. Ксенія і Дзіяна прынялі ўдзел у конкурсе падзелак "Навагодні карагод". Яны падрыхтавалі на выставу цудоўныя навагоднія цацкі.

25 декабря 2018 в 20:51 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Ксенія і Дзіяна прынялі ўдзел у конкурсе "Энергамарафон". На конкурс яны падрыхтавалі малюнак "Выбар за табой!". Дзяўчынкі выканалі яго ў тэхніцы аплікацыя. Клапаціцца пра нашу зямлю, яе прыгажосць і прыродныя багацці павінны ўсе: і дарослыя, і дзеці.

15 декабря 2018 в 08:41 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

На класнай гадзіне мы абмеркавалі важнае пытанне - чаму наркотыкі называюць знакам бяды. Мы даведаліся, якую шкоду для арганізма чалавека прыносіць наркотык, як фарміруецца ў чалавека залежнасць ад яго. Той, хто звязвае сваё жыццё з наркотыкамі, перакрэслівае сваё будучае.

24 ноября 2018 в 12:29 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

“Гальшаны – бойкае мястэчка”, – так пісаў аб сваёй роднай мясціне пісьменнік Вінцук Адважны. Вядомасць сваю аграгарадок не страціў і сёння. На восеньскіх канікулах наш клас адправіўся на вывучэнне гэтага гістарычнага месца. Мы любаваліся даўнешымі і сучаснымі будынкамі, наведалі замак, касцёл і кляштар, даведаліся пра цікавы лёс Соф'і Гальшанскай, схадзілі да загадкавага млына, з захапленнем слухалі легенды аб гарадзішчы і прывідах, якія здаўна прапісаліся тут.

Наш клас прыняў удзел у акцыі "Чысты лес". Гэта мерапрыемства праводзіцца ў нашай краіне з 2010 года і ўжо стала традыцыйным. Прырода - гэта найкаштоўнейшае наша багацце. Клапаціцца аб ёй павінен кожны чалавек. Мы - таксама гаспадары на нашай зямлі. Мы хочам бачыць прыгожым і ўтульным свой дом.

26 октября 2018 в 05:22 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Нягледзячы на сум, восень – вельмі прыгожая пара. Мы змаглі ў гэтым пераканацца ў каторы раз, калі адправіліся ў падарожжа “Шукем восень”. Прыгажосць усюды: у полі, у садзе, на лузе, на возеры.
Пафарбавала восень
Клёны
У колер жоўты
І чырвоны.
На спелых гронках
Арабіны –
Бялюткіх нітак
Павуціна.
А за сцяжынкай
Паглядзі ты –
Зялёнай руні
Аксаміты.
І немагчыма
Надзівіцца
На восень
Цуда-чараўніцу.
В.Шымук

17 октября 2018 в 19:26 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Гэта светлае свята блізкае сэрцу кожнага чалавека, бо бацькоўскае цяпло сагравае нас з першай мінуты жыцця, а незаменная мацярынская любоў і мудрая бацькоўская парада робяць нас больш моцнымі і дапамагаюць пераадольваць любыя нягоды.
Мілыя мамы! Няхай у вашых дамах заўсёды жывуць радасць і ўтульнасць, будуць здаровыя родныя, а вас акружае шчырая любоў дзяцей, унукаў і праўнукаў.

14 октября 2018 в 12:24 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Чему учат в школе? Читать, писать и рисовать, а также – жить в обществе и находить свое призвание! А кому нужно сказать спасибо? Конечно же – педагогам, и День учителя – отличный к этому повод! И конечно, не лишним будет прибавить к благодарности пожелание счастья и музыкальный подарок!

8 октября 2018 в 20:39 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Фликер – это знак такой:
Важный, нужный нам с тобой.
С наступленьем темноты
Будешь с ним заметен ты!
Отразит машины свет
И избавит нас от бед.
Прикрепи его к одежде
И шагай дорогой прежней.
Фликер - это без сомненья, знак дорожного движенья!
Фликер — реальный способ уберечь человека от травмы на неосвещённой дороге. Маленькая подвеска на шнурке или значок на булавке, ленточки на рукава закрепляются на одежде, наклейки — на велосипеде, самокате, рюкзаке или сумке. Фликер позволяет водителю заметить пешехода на расстоянии от 150 до 300 метров - рассказал нам инспектор ГАИ Оленцевич А.В. на встрече "Стань заметней в темноте".

4 октября 2018 в 20:17 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Наш класс принимает участие в акции "Если будешь улыбаться, все мечты начнут сбываться!". Уже несколько дней мы работали над оформлением коллажа "Каждый день - подарок!". Со своими друзьями мы делимся рецептами хорошего настроения: все интересно, когда делается вместе! Мы любим вместе играть, придумывать сюрпризы близким, готовить поздравления, любим заниматься творчеством, изучать свой край. Когда человек занят делом - скучать не приходится!

26 сентября 2018 в 19:29 | Левкович Ж. И. | нет комментариев