Новости 9 класс
Чакае ўся зямля яго,
Па следу выглядае.
Ужо ў дарозе Новы год
І хутка завітае.
Дружна працуе наш клас у майстэрні дзеда Мароза. На гэтым тыдні мы працягваем падрыхтоўку да навагодніх свят: спяваем песні, водзім хараводы, вучым вершы. Цэлы тыдзень усім класам майстравалі красуню-елачку. Думаем, у нас усё атрымалася на выдатна!
Закружыліся сняжынкі
Нізка, нізка над зямлёй.
Ціха лётаюць пушынкі
Незлічонай чарадой.
Быццам тыя матылёчкі,
Весяляцца нездарма —
Адамкнула ўсе замочкі
Ў небе ім сама зіма.
А. Дзеружынскі
А ў нас пачалася падрыхтоўка да Новага года. Дружна працуем мы ў майстэрні дзеда Мароза, рыхтуемся да ўдзелу ў акцыі “Самы казачны клас” і конкурсу “Чараўніца-ёлка”. Спадзяёмся на перамогу.
Прыемна падзяліцца добрай навінай: па выніках абласнога конкурсу даследчых работ і творчых праектаў "Я пазнаю свет", Бутрымовіч Дзіяна са сваёй работай заняля 2 месца ў секцыі "Здаровы лад жыцця".
Канікулы працягваюцца, цікавыя адкрыцці - таксама. Колькі новых заняткаў па душы можна знайсці ў Ашмянскім Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Пад час экскурсіі ў цэнтр, мы пазнаёміліся з такім цікавым заняткам як квілінг. Дзяўчынкі даведаліся, што такое аквагрым. Здорава!
Асеннія канікулы ў нашай школе прысвечаны Году навукі і праходзяць пад дэвізам "Мы - даследчыкі". Наш клас акыўна ўключыўся ў даследчую работу і адправіўся за новымі ведамі ў краязнаўчы музей імя Ф.Багушэвіча ў Ашмяны. Тут мы пабывалі на цікавых занятках, дзе даведаліся пра такую навуку як археалогія, пазнаёміліся з прафесіяй археолага. Мы нават змаглі самі паспрабаваць сябе ў гэтай прафесіі і займаліся археалагічнымі раскопкамі.
Сколько раз убеждались, что вместе можно творить чудеса. Как хорошо и слаженно работается с друзьями. А как приятно посмотреть на итог такой работы! Вот такую поделку смастерили ребята 3 - 4 класса на конкурс «Осенний хоровод». Красота!
Любім мы ўсім класам адпраўляцца на пошукі кожнай пары года. Гэта восень выдалася вельмі прыгожай! Шукаць яе прыкметы - адно задавальненне! Палюбуйцеся, якую прыгажосць стварыла для нас прырода!
Ласкавая, мілая, светлая
Любімая мама мая.
Яна, як бярозка, прыветная,
Што свеціцца ля ручая.
Яна, нібы яснае сонейка,
Што ззяе над роднай зямлёй.
Прашу я у Бога здароўечка
Для мамачкі любай маёй.
Прашу я ў Госпада міласці
Для ўсіх, хто шануе яе,
Каб вочы ад шчасця свяіцліся
У добрых, як мама, людзей.
(Галіна Дашкевіч)
Са святам, мілыя нашы мамы!
Поздравляем мы сегодня,
В этот светлый ясный день,
Наших лучших и прекрасных
Дорогих учителей!
Мы желаем Вам успехов,
Много счастья и добра,
Чтобы жизнь была вся ваша
Только радостью полна!
Первого сентября по всей стране прозвучал первый звонок. Пусть каждый учебный день принесет много приятных событий и достижений! Желаю своим учащимся никогда не терять интереса к учебе, смело идти вперед по лесенке знаний. В добрый путь!
Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.
Сышліся класныя сямейкі
На ўрачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Запрашаем на ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў, навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў 1 верасня ў 9 гадзін.
"Заболели" все туризмом,
Турпоходы в выходной.
За здоровье с оптимизмом
Выступает класс второй.
Только плюсы нам приносит
Свежий воздух, кислород.
И фигуру не испортит,
И здоровье сбережет.
Наберем с собой в дорогу
Кто котлет, кто калачей,
Сыр, конфеты понемногу
Для себя и для друзей.
Вместе со своими друзьями мы отправились в поход! Как красиво кругом! Какая замечательная наша маленькая Родина! Как здорово проводить время со своими друзьями. Мы теперь знаем, как нужно готовиться к походу и что нужно брать с собой, чтобы провести время с пользой.
Як соладка спіцца
У матчынай хаце.
Тут месяц глядзіцца,
Тут зоркі раяцца.
I лекі не трэба,
Калі слабаваты.
Ёсць роднае неба,
Ёсць родная хата.
Тут — шляху пачатак
I сілы крыніца,
Бацькоўская хата —
Радзімы зямліца...
(I. Калеснік.)
Навошта чалавеку патрэбен дом? Што абазначае выраз "утульнасць і цеплыня нашага дома"? Сапраўды, дом патрэбен кожнаму чалавеку. Сцены і дах ахоўваюць нас ад дажджу, ветру, снегу, марозу, спякоты. А вокны ўпускаюць дзённае святло, праменьчыкі сонейка. Але самая галоўнае багацце нашага дома - мая сям'я! Як добра жыць пад надзейным крылом таты і мамы! Як важна знайсці падтрымку ў свайго брата ці сястрычкі! Якое шчасце, калі мы ўсе разам!
Поздравляем Юралевич Ксению, занявшую первое место в ІІІ районной дистанционной олимпиаде по информатике. Умничка! Ждем от тебя новых побед!
Новыя дзівосы падарыла нам зіма. Яна напамінае аб сабе зноў і зноў. Мы пра яе ўжо й забыліся, а яна, сёння раніцою, завітала да нас: дрэвы стаяць у белых хустках, на зямлі ляжыць пушыстая снегавая коўдра, схілілі свае галовы чырвоныя цюльпаны ў белых шапках, стаіць у задуменні белы бусел сярод снегу. Уцякай, Мароз-дзядуля! Вясна-красна, прыходзь хутчэй!
В День Победы мы поздравляем ветеранов и благодарим их, поздравляем друг друга и загадываем самое важное – пусть будет мир! Мир и добро. Везде: в небе, на земле, во взглядах случайных прохожих, в самом воздухе и в мыслях. Пусть не придется больше воевать, горевать, ждать, бояться. Та война уходит всё дальше в прошлое, в память. Победа – вечный праздник в наших сердцах, то, что было – прошло, но никогда не будет забыто!
Вясна, вясна жаданая!
Ты прыйдзеш зноў, ты вернешся!
Вясёлы спеў, прыветлівы
Вады ў руччах пачуецца.
Ачнецца гай і з песнямі
Ў зялёны ліст адзенецца.
Напоўніць лес птушыны свіст,
Травою луг акрыецца.
Нарэшце мы дачакаліся цёплага вясновага дзянёчка. Усім класам адправіліся шукаць прыкметы вясны. Лётаюць, турбуюцца шпакі ў школьным скверы. На рабіне з'явіліся маленькія лісточкі. Бярозкі, ліпкі, дубы і клёны не спяшаюцца выпускаць свае лісточкі з пупышак. Расцвітае ветраніца дубраўная. Прачнуліся насякомыя. Хораша кругом!
У акцябрат 2-3 класа прайшоў збор: "Галоўны Закон маёй краіны". На зборы акцябраты абмяркоўвалі правы і абавязкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія запісаны ў галоўным законе нашай краіны - Канстытуцыі. Наш галоўны абавязак - добрая вучоба ў школе, беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў, веданне і захаванне гістарычнага скарбу нашай Радзімы. Акцябраты прынялі рашэнне: свае абавязкі будзем выконваць добрасумленна.
Бутрымовіч Дзіана заняла першае месца ў раённай Практычна-даследчай канферэнцыі "Я пазнаю свет" у секцыі "Здароўе - гэта здорава!". На канферэнцыі яна прадстаўляла работу "Атрыманне крухмалу ў хатніх умовах". Малайчынка, рады за цябе!
Свет, у каторым мы жывём, цудоўны, але ён можы быць і небяспечным. Часта чалавек сам вінаваты ў сваіх няшчасцях. Трэба ведаць, як паступаць і чаго не трэба ўвогуле рабіць ніколі. Многія сітуацыі можна трымаць пад кантролем, а можна вырашаць і на сваю карысць. Аб гэтым нам расказалі прадстаўнікі РАНЗ на "Уроку бяспекі", які прайшоў у школе 10 сакавіка.