Новости 9 класс
Аб правілах дарожнага руху, бяспечных паводзін пры выкарыстанні электрапрыбораў, аб правілах асабістай бяспекі нам напомнілі артысты лялечнага тэатра г.Гродна. Разам з героямі спектакля мы зразумелі, што многія недарэчнасці і складаныя сітуацыі ўзнікаюць у нашым жыцці па віне самога чалавека. Вельмі важна ўмець прымаць правільнае рашэнне, каб выправіць зробленае.
У клас расчыненыя дзверы:
Дошка, крэйда, ліст паперы,
Стол і крэсла, парты ў рад,
Тут вучыцца кожны рад.
Бывай гаманлівае звонкае лета!
Нясём мы ў класы вясёлкі букетаў.
Мы бор абуджалі гамонкай вясёлай.
Бывай, лета звонкае! Крочым мы ў школу.
Запрашаем на ўрачыстую лінейку, прысвечаную Дню ведаў, навучэнцаў, настаўнікаў і бацькоў 1 верасня ў 9 гадзін.
Крочыць па зямлі лета. Яно дорыць усім сваё цяпло, сваю прыгажосць, вясёлыя дзянькі адпачынку. Вучні нашага класа адпачываюць у школьным лагеры "Вясёлка". Як жывецца ім там? Можна адказаць станоўча - цудоўна! Дзе ж яшчэ можна сустрэцца з такімі цікавымі героямі? Толькі ў лагеры!
Мне мілейшы за ўсе таямніцы сусвету,
За халоднае ззянне далёкіх міроў
Той маленькі куточак блакітнай планеты,
Дзе гамоняць таполі пад клёкат буслоў.
Там, дзе пахнуць вятры медуніцай і мятай
І гудзе над шыпшынаю пчолак сям'я,
Дзе раскінуўся клён над бацькоўскаю хатай,
Дзе звініць пералівамі спеў салаўя.
Якая ты прыгожая, наша маленькая Радзіма! Колькі разоў пераконваемся ў гэтым. Мы зноў і зноў не перастаём любавацца тваёй прыгажосцю: і шэрай чапляй ля нашага возера, і прыгожым гарлачыкам на чыстай гладзі вады, і белымі бусламі, што важна ходзяць па лузе, і мядоваму паху белай канюшыны на ўскрайку лесу.
Палi, бары паклiкалi
Са школьнага двара…
Канiкулы, канiкулы –
Цудоўная пара!
Сёння на свяце развітання са школай празвінеў апошні званок навучальнага года. Наперадзе нас чакае вельмі прыемны час – пара летніх канікулаў, самых цёплых і самых доўгіх. Лета — час адпачынку і новых цікавых адкрыццяў: нас чакаюць вясёлыя прыгоды ў школьным лагеры, паходы па роднай зямлі – нашай малой Радзіме, новыя сустрэчы і знаёмствы.
Дзень добры, лета звонкае!
Сегодня мы постарались понять, что такое семья. Не зря слово семья состоит из семи Я, то есть, семь таких же, как и я. Недаром члены семьи похожи друг на друга, как внешне так и по характеру. Очень важно вовремя осознать и понять всю ценность семьи, и как важно ее беречь. Ведь только в семье нас любят не за что- то, а просто так. А человеку очень важно, что бы его любили. Любили тебя без особых причин,
За то, что ты – внук,
За то, что ты – сын,
За то, что – малыш,
За то, что растешь,
За то, что на маму и папу похож.
И эта любовь до конца твоих дней
Останется тайной опорой твоей.
Не зря же говорится:
Золото и серебро не стареют, отец и мать цены не имеют.
Не нужен клад, когда в семье лад.
Не будет добра, коли в семье вражда.
Когда семья вместе, так и душа на месте.
В семье разлад – так и дому не рад.
Семья в куче – не страшна и туча
Навекі слава тым, хто ў полі ратным
Загінулі за родныя палі.
За наш народ, за лёс народаў братніх,
За дзень наступны ўсяе зямлі.
Людзі франтавога пакалення.
Людзі легендарных перамог.
Вы - і слава наша, і сумленне,
I апора вы ў дні трывог.
За свет, з пажару ўратаваны,
за радасць нашых ясных дзён, -
вайны мінулай ветэраны,
прыміце ўдзячнасці паклон!
Па выніках занальнага этапа рэспубліканскага лёгкаатлетычнага спартыўна-масавага мерапрыемства «300 талантов для Королевы» сярод устаноў адукацыі Ашмянскага раёна навучэнцы нашай школы занялі 3 месца. У склад каманды ўваходзілі: Бутрымовіч Дзіяна, Кавалёнак Уладзімір і Гарлуковіч Сяргей. Вы – малайцы!
Чыстае-чыстае красавіцкае неба. Цёплы, сонечны дзянёк. Прыйшла вясна! Усюды бачым яе слядкі: зацвілі першыя кветкі, раскрываюць вочкі першыя лісточкі, надзявае бяроза залацістыя завушніцы, зазелянела трава, спяваюць шпакі, ходзяць важныя буслы. Мы рады твайму прыходу, вясна-прыгажуня!
Рады за дзяўчынак нашага класа, якія прымалі ўдзел у Міжнародным конкурсе па інфарматыцы і вылічальнай логіцы "Бабёр 2017". Бутрымовіч Дзіяна і Юралевіч Ксенія атрымалі дыпломы ІІ ступені. Малайцы!
На вясновых канікулах праходзілі раённыя прадметныя алімпіяды. Бутрымовіч Дзіяна прымала ўдзел у алімпіядах па матэматыцы, беларускай мове і "Чалавек і свет". Удзел у алімпіядах для Дзіяны аказаўся ўдалым. Віншуем нашу школьніцу з 3 месцам па прадмеце "Чалавек і свет"! Рады за яе, жадаем плённай працы, чакаем новых поспехаў!
Усё лічыць матэматыка, усё знаходзіць, усё вымярае. У перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы “матэматыка” – гэта вучыцца набываць веды. Вось і мы правяралі свае веды пад час тыдня матэматыкі, што праходзіў у школе. З задавальненнем мы прынялі ўдзл у конкурсе малюнкаў “У краіне казачных лічбаў”. Такая казка “Рэпка” у нас атрымалася!
За окном тает снежок.
Это март-проказник
Ярче солнышко разжег
И устроил праздник!
Мы вас с праздником, девчонки,
Дружно поздравляем.
В Женский день международный
Счастья вам желаем!
Красота пускай цветет,
Пусть мечты сбываются,
И пусть вам во всём везет,
Вами восхищаются!
Вас, мальчишки, поздравляем
С Днем защитника страны!
И желаем, чтоб во всем вы
Были очень хороши:
В дом несли одни десятки,
Похвалы и свой успех,
Всех девчонок покоряли
Чтоб улыбки ваши, смех.
Пусть гордится вами папа,
Мама, тетя... Вся страна!
Будьте счастливы ребята,
С 23 Февраля!
21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сёння ў нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моў. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету. Будзем жа разам з тымі, хто думае пра яе будучыню.
А дзеля пачатку дастаткова зусім мала – проста паспрабаваць адзіны дзень у год, напрыклад, 21 лютага, з сябрамі, роднымі, размаўляць па-беларуску.
Ці ёсць у свеце найбольш чароўная і дзіўная пара года, чым зіма? Хавае яна белай коўдрай зямлю, якая цярпліва чакала такой мяккай футры. А як чароўна выглядаюць дрэвы ў сваіх пухнатых хустках, якія ім ласкава падарыла цудоўная зіма.
Ясны зімовы дзень. Сонца свеціць ярка. Вакол усё белым – бела. Мяккі пухнаты снег роўным пластом пакрыў зямлю. Як у такі дзянёк не пагуляць з сябрамі? Хутчэй усе на вуліцу!
Да вечара сустрэчы з выпускнікамі вучні нашага класа рыхтаваліся вельмі старанна. Для ўсіх нашых выпускнікоў, якія завіталі ў школу, мы падрыхтавалі школьны вальс. Вельмі хацелася падарыць ім цёплыя ўспаміны пра родную школу, пра бесклапотныя гады дзяцінства.
Жыццё пражыць — не поле перайсці,
А трэба і жыццё пражыць, як поле,
Каб хоць адным зярняткам узысці
I каб асот не заглушыў ніколі.
Удачы і шчасця вам, дарагія выпускнікі!
У школе праходзіла акцыя "Падары радасць дзецям!". Многа клопату цяпер у нас, трэба многа ўсім вучыцца, трэба многа ведаў мець, - можна свету таямніцы толькі з імі зразумець. А ў нас засталіся цацкі, з якімі нам цяпер няма часу гуляць. Вось і вырашылі падарыць іх нашым меншым сябрам - дашкольнікам. Актыўны ўдзел у акцыі прынялі вучні нашага класа Кавалёнак Уладзімір і Гарлуковіч Сяргей. Дзякуем ім за добрае сэрца!
Кожную новую пару года мы чакаем з нецярпеннем. Усе яны прыносяць нам новыя забавы, новыя святы, новыя заняткі. Ды ўжо і надакучылі нам шэрыя дажджы і пахмурнае неба. Хочацца снегу, светлых марозных дзянькоў, яркага сонейка. Але... Вось ужо прайшлі каляды, Новы год, а зімы ўсё няма і няма. Мы адправіліся на яе пошукі. Сёння быў вельмі прыгожы дзень: шэранем прыбраныя дрэвы і кусты, стаіць у задуменні далёкі лес. Хораша.
Добра папрацаваў наш клас у майстэрні дзеда Мароза. Вынікам нашай працы стала: другое месца ў конкурсе "Чараўніца ёлка", трэцяе месца ў конкурсе "Самы казачны клас". Можна сказаць, што год для нас завяршаецца ўдала!