Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Шукаем вясну!

Дата: 21 марта 2020 в 21:34, Обновлено 30 марта 2020 в 21:48
318 просмотров

Сёння вучні нашага класа адправіліся на пошукі вясны. Дзе яна схавалася, па чым можна здагадацца аб яе прыходзе? Ярчэй свеціць сонейка, даўжэй цягнецца дзень, гучней спяваюць птушкі, радасней звініць ручай... Вось яна вясна! Сакавік — месяц абуджэння зямлі ад зімовага сну. Называецца месяц так таму, што ў гэты час прачынаюцца дрэвы, іх ствалы наліваюцца сокам.
У сакавіку ноч і дзень зраўноўваюцца. Потым дні робяцца даўжэйшымі за ноч. На вярбе з’яўляюцца першыя "коцікі". Пачынаюць ладзіць гнёзды гракі, на галінцы свішча шпак, над полем звініць жаўранак. Але ў сакавіку можа нечакана і зіма вярнуцца, і маразы ціскануць."Сакавік цяплом усіх прывячае" — паведамляе адно народнае мудраслоўе, а другое нібы знарок яму пярэчыць: "У сакавіку ззаду зіма і спераду яшчэ не лета". І хаця са стрэх у сакавіку капае, але “за нос мароз яшчэ моцна цапае”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.