Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

5 класс

Заціх на лузе звон пчаліны,
Замоўк у лесе хор птушыны,
Заглухла музыка жніва.
І першым ранкам вераснёвым
Спяшаецца з настроем новым
Да школы роднае дзятва.
Сышліся класныя сямейкі
На урачыстую лінейку.
Званочак весела гучыць.
Краіна ведаў адчыняйся!
Ніколі, шчасце, не канчайся,
Вучыцца – шчасце і вучыць!

Працягваем свае падарожжы па родным краі, знаёмімся з яго гістарычнымі старонкамі. Сёння нам давялося пагуляць па пакоях дома і парку сядзібы М.К.Агінскага ў Залессі. Экскурсія была цікавай і змястоўнай.

Летнія канікулы пачаліся. Усе вучні нашага класа адпачываюць у школьным аздараўленчым лагеы "Вясёлка". Можна адзначыць, што наведваюць лагер нашы вучні не першы год. Адпачыць у лагеры можна цікава, весела і пазнавальна.

Вас чакае бор грыбны,
Ягады суніцы.
Толькі ў царстве тым лясным —
Цур — не заблудзіцца!
I не ўсе грыбы бяры,
Калі выйдзеш ранкам,
Бо страчаюцца ў бары
I грыбы-паганкі.
Шмат бяды і ад вады,
Не жартуйце з ёю!
Бо даводзяць да бяды
Жартачкі з вадою.
Ну і хопіць вас вучыць,
Спынімся на гэтым...
Трэба дзецям адпачыць
Ад заняткаў летам.

На пачатку лета наш клас са сваімі сябрамі адпраўляецца ў паход па сваім родным краі. Кожны раз не перастае радаваць прыгажосць нашай маленькай Радзімы. І яркія кветачкі, і мяккая траўка, і, ўбраныя ў маладую лістоту, дрэўцы прыветна сустракаюць нас. Чуецца шчабятанне птушак, важна ходзіць па лузе бусел, пяшчотна лашчыць нашы твары лагодны ветрык. Чуецца гул трактара на лузе. Так добра і ўтульна тут.

Здаецца, толькі ўчора быў той час,
Калі прыйшлі мы першы раз у школу.
У школе нас сустрэў званок вясёлы,
I мы за парту селі ў першы раз.
Настаўніца вяла да ведаў нас,
Мы разам па складах буквар чыталі...
А потым быў другі і трэці клас,
I сёння мы... выпускнікамі сталі.
Звіні, вясёлы школьны наш званок!
Час летні вельмі хутка праімчыцца.
Ты ўвосень зноў паклічаш нас на урок,
У пятым класе будзем мы вучыцца.
Нам, пэўна ж, будуць болей задаваць,
Саміх прадметаў школьных стане болей.
I будзем мы хоць зрэдку сумаваць
Аб тым, што ўжо не ў пачатковай школе.
Ды толькі не вярнуць назад гады,
I будзе шосты клас, а потым сёмы...
Але мы будзем памятаць заўжды,
Як першы раз звінеў званок вясёлы.
Як школа нас сустрэла ў першы раз
I як яна нас цёпла павітала.
I першая настаўніца для нас
На ўсё жыццё другой матуляй стала.
I мы ўрачыста абяцаем ёй,
Што і далей вучыцца добра зможам
I нашай роднай школе дапаможам
I працай, і вучобаю сваёй!

Стена