Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Са святам!

Дата: 19 мая 2022 в 17:21
116 просмотров

Сёння піянеры і акцябраты нашай дружыны прымалі віншаванні з Днём БРПА.
Дзякуй тым, хто абараніў і адрадзіў піянерскі рух у нашай краіне, тым, хто выступіў крыніцай натхнення нашых новых спраў! Мінула 100 гадоў, як была створана піянерская арганізацыя, свой векавы юбілей яна адзначае 19 мая 2022 года, за гэты тэрмін Піянерыі ёсць чым ганарыцца і сёння ў яе ёсць прадаўжальнікі. Першыя піянерскія атрады, якія аб'ядноўвалі дзяцей рабочых і сялян, працавалі пры камсамольскіх ячэйках заводаў, фабрык, устаноў; ўдзельнічалі ў Суботніках, дапамагалі ў барацьбе з дзіцячай беспрытульнасцю, у ліквідацыі непісьменнасці.
У гады Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў - па ўсёй краіне разгарнуўся масавы цімураўскі рух. Юныя піянеры дапамагалі сем'ям франтавікоў, збіралі лекавыя травы, металалом, дзяжурылі ў шпіталях, працавалі на ўборцы ўраджаю. За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, піянеры Лёня Голікаў, Марат Казей, Валя Коцік, Зіна Партнова ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, тысячы піянераў ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Насіць піянерскі гальштук вялікі гонар.
Піянер-гэта «першапраходзец" , ён адкрывае добрае ў людзях.
Піянер заўсёды першы, ён першы заўсёды гатовы працягнуць руку дапамогі роднай прыродзе, Айчыне.
Піянер ўмее сябраваць і шанаваць сяброўства.
Піянер-арганізатар новых, цікавых спраў, чалавек актыўны, адкрыты ў сваіх справах і ўчынках.
Піянер - гэта і якасць асобы - ён добры, сумленны, шчодры, смелы, Не баіцца цяжкасцяў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.