Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Урок памяці "Хатынь. Трагедыя. Боль. Памяць"

Дата: 22 марта 2021 в 10:08, Обновлено 29 марта 2021 в 10:14
119 просмотров

Ні на адной самай падрабязнай геаграфічнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёскі. Яна была знішчана фашыстамі вясной 1943 года.
Да ракавога дня 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. У хуткім часе пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, зачынілі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.
Гісторыя Хатыні не унікальная. У час Другой сусветнай вайны былі спалены жывымі жыхары 628 беларускіх вёсак. 186 з іх так і не былі адбудаваны.
Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа. У 1969 г. у памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыял.
Мемарыяльны комплекс "Хатынь" – трагічны напамін пра жахі вайны. Гэта адна з найбольш шаноўных мясцін у Беларусі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.