Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 1 класс

Вось і прыйшлі доўгачаканыя зімовыя кнікулы. Навагоднія цуды нас чакаюць кожны дзень: гасцінна запрасіў да сябе школьны лагер "Вясёлка". Аздараўленчы лагер наведвае Зыковіч Аляксандр. На вясёлым свяце "Прыгоды каля навагодняй ёлкі" мы сустрэліся з нашымі любімымі казачнымі героямі, дзедам Марозам і Снягуркай. Павесяліліся ад душы: спявалі, танцавалі, расказвалі вершы, гулялі ў цікавыя гульні. А хутка і Новы год!
Чакае ўся зямля яго,
Па следу выглядае.
Ужо ў дарозе Новы год
І хутка завітае.
Прыйшла красуня ёлка
Уцехай для вачэй
І ззяе, як вясёлка,
Ярчэй, ярчэй, ярчэй.
Пабраўшыся за рукі,
У срэбранай цішы
Ля ёлкі без прыпынку
Паскачам ад душы.
У гэтым карагодзе
І дзеці, і звяры
Сышліся ў добрай згодзе,
Як даўнія сябры.
На ёлцы ўспыхнулі агні,
І зоркі карагодзяць.
І вось ён дзверы расчыніў!
І мы — у Новым годзе!

29 декабря 2023 в 19:36 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Падведзены вынікі навагодніх конкурсаў. Наш клас атрымаў узнагароду ў намінацыі "Зімовы цуд" на лепшае навагодняе афармленне класа.
Бартановіч Міша і Клачко Дзіяна атрымалі падарункі за ўдзел у конкурсе "Навагоднія фантазіі". Віншуем з узнагародай.

22 декабря 2023 в 16:12 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Еўфрасіння Полацкая ўшаноўваецца як апякунка і нябесная заступніца зямлі беларускай. Яна нарадзілася каля 1101 г. (не пазней 1104) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Нечакана для блізкіх князёўна Прадслава ўпотай прыняла пострыг пад імем Еўфрасіння.
Прападобная Еўфрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па заказе Еўфрасінні майстрам Лазарам Богшам быў створаны ўнікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, названы яе імем.
Аб жыцці асветніцы мы даведаліся на інфармацыйнай гадзіне "Славутыя людзі зямлі беларускай".

21 декабря 2023 в 16:12 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа, ў лесе ты замёрз?
Што да нас ты не прыходзіш?
Ці валёнкі не знаходзіш?
Ці вавёрка спрытнай лапкай
У цябе схапіла шапку?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа снег цябе занёс?
Ці кажух свой не знаходзіш?
Ці вакольным шляхам бродзіш?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Пакажы нам тхоць бы нос!
Вучні класа актыўна працуюць у майстэрні дзеда Мароза. Да навагодніх свят - гатовы! Засталося толькі дачакацца нашага дарагога госця.

19 декабря 2023 в 15:32 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

СНІД-хвароба страшная. Навукоўцы кажуць, што праз яе на нашай планеце кожныя 11 секунд паміраюць людзі. Хвароба гэта не ведае межаў і забірае жыцці ў розных краінах. СНІД-бяда, якая пагражае ўсяму чалавецтву. І змагацца з гэтай страшнай хваробай можна толькі разам, усім светам. Каб прыцягнуць увагу жыхароў зямлі да гэтай усеагульнай бяды, па прапанове Сусветнай арганізацыі аховы здароўя было вырашана праводзіць Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню такі дзень быў праведзены 1 снежня 1988 года. І з тых часоў ён праводзіцца штогод. У гэты дзень у дзясятках краін свету па радыё і тэлебачанні, у газетах, на сустрэчах і лекцыях успамінаюць пра людзей, якія пацярпелі ад СНІДу, падрабязна распавядаюць і дзецям, і дарослым аб гэтай хваробе, вучаць клапаціцца пра сваё здароўе.

1 декабря 2023 в 15:58 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Зноў зіма! Зноў зіма!
І кругом - сумёты.
Ды няма, ды няма ў вачах самоты!
Белы снег! Белы снег, на плячо садзіцца.
І ў вачах, і ў вачах радасна іскрыцца.
Вучні класа актыўна ўключыліся ў работу "Майстэрні дзеда Мароза". Упрыгожваем клас, рыхтуем песні, карагоды, вучым вершы да свята.
Бартановіч Міхаіл і Клачко Дзіяна прынялі ўдзел у школьным конкурсе "Навагоднія фантазіі".

30 ноября 2023 в 11:15 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Аб чым даведаліся на восеньскім кірмашы: сваю назву вітаміны атрымалі ад лацінскага слова “Віта “ - жыццё, г.зн. яны жыццёва неабходныя для чалавека. Вітаміны бываюць розныя. Іх існуе больш за 30. Як і ў чалавека, у кожнага вітаміна ёсць сваё імя. Вітаміны абазначаюцца лацінскімі літарамі А, У, З, D, E, F і інш. У арганізме чалавека вітаміны амаль не выпрацоўваюцца. Яны паступаюць разам з ежай і патрэбныя нам у вельмі малых дозах. Нягледзячы на гэта, вітаміны аказваюць моцнае ўздзеянне на арганізм чалавека. А вось адсутнасць вітамінаў у арганізме чалавека прыводзіць да сур'ёзных парушэнняў, хвароб (авітаміноз). Больш за ўсё вітамінаў ўтрымліваюць расліны. Каб пазбегнуць авітамінозу, трэба кожны дзень з'ядаць 5 порцый рознай гародніны і садавіны. Адной порцыяй лічыцца яблык ці апельсін, кубак дробных ягад (маліна, вінаград і інш.), шклянка соку, талерка салаты.

24 ноября 2023 в 15:11 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Радзілася я ў Беларусі,
Дзе ціхі, задумлівы бор.
Ляцяць сюды з выраю гусі
Да сініх цудоўных азёр.
Стаяць векавыя дубровы,
Даносіцца ласкавы шум.
І сонца, і ветрык вясновы
Цяплом саграваюць душу.
(А.Дзеружынскі)
Размова на класнай гадзіне "Я хачу быць шчаслівым!" ішла пра магчымасці, якія адкрываюцца перад намі.

20 ноября 2023 в 14:58 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

У школе праходзіць антынаркатычная акцыя «Місія - жыць». Навучэнцы 1 - 2 класа сёння працавалі ў майстэрні добрага настрою "Намалюй мне сонейка". Пад час работы былі абмеркаваны пытанні па захаванні свайго здароўя. Усе аднадушна прыйшлі да згоды ў сваім жаданні і далей весці здаровы і актыўны лад жыцця, прапагандаваць яго сярод равеснікаў і дарослых, быць заўсёды разам, каб тварыць, сябраваць, займацца спортам, атрымліваць задавальненне ад прыгажосці прыроды, ставіць перад сабой вялікія мэты і дасягаць іх. Таму што ў нас асаблівая і важная місія — “Місія — жыць!”.

17 ноября 2023 в 09:33 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Будь спортивным и здоровым!
Спортивным быть теперь вновь модно!
Со спортом много ты поймёшь:
Спорт – и здоровье без таблеток,
Спорт – и веселье без забот.
С друзьями спортом заниматься,
Поверь, реально круглый год!
Мороз – коньки ты одеваешь,
Затем на лыжи уж встаёшь!
Попробуй делать каждый день
Зарядку утром! Будет лень
Вначале, но привыкнешь скоро…
Здоровым станешь – это клёво!

Агния Жаброва

16 ноября 2023 в 17:01 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Беражнае выкарыстанне энергіі — ключ да паспяховага рашэння экалагічных праблем.
Самае простае рашэнне зменшыць забруджванне прыроды - берагчы энергію, або, другімі словамі, расходваць энергію больш разумна. Адным словам гэта называецца "энергазберажэнне". Эканоміць энергію павінны ўсе разам і кожны чалавек паасобку.

10 ноября 2023 в 15:46 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Восень прынесла нам канікулы і магчымасць крыху адпачыць ад школьных заняткаў. Усім класам мы адправіліся на пошукі прыкмет восені. Нас сустрэлі дрэвы, прыбраныя ў залатую лістоту, ціхія лугі, дзе не чуваць ужо шчэбету птушак, пустыя палі, з якіх ужо сабралі ўраджай. І магчасць адпачыць у школьным аздараўленчым лагеры "Вясёлка". Саша Зыковіч знайшоў сабе ў лагеры новых сяброў.

31 октября 2023 в 13:34 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Усе навучэнцы класа адправіліся ў сельскую бібліятэку. Мы пабывалі ў доме, дзе жывуць кнігі. Кніга - да мудрасці прыступка. Яна раскажа пра незвычайныя падарожжы, цікавыя прыгоды, дасць адказы на самыя розныя пытанні. Галоўнае - пасябраваць з ёй.

24 октября 2023 в 16:20 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Быць бацькам – самая адказная і патрэбная праца ў жыцці мужчыны. Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі. Навучыць, расказаць, абараніць, растлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем – такое можа толькі тата.
Віншуем усіх тат са святам! Мы вас вельмі любім!

21 октября 2023 в 15:48 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Сёння свята нашых мам:
Прыйдуць мамы ў госці к нам.
Мы ўсім класам іх чакалі,
Падарункі рыхтавалі.
Хто хусцінку вышываў,
Хто карцінку маляваў,
Кожнай маме — падарунак,
Кожнай маме — пацалунак.
Павіншуем мам сваіх,
Мам любімых, дарагіх.
Дружна шчасця пажадаем,
Дружна песню заспяваем.
Са святам мілыя мамы!

13 октября 2023 в 16:13 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Вучні класа прынялі ўдзел у конкурсе "Малюем шчаслівае жыццё".
Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш - "Ра-дзі-ма..."
Пасля зразумееш - навек.
І будуць дарогі вяртацца
У той незабыўны куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток,
Дзе змалку да болю знаёмы
І дрэвы, і твары людзей,
І роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.

Мікола Пракаповіч

4 октября 2023 в 16:43 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

На свята "Пасвячэнне ў першакласнікі"да нас завіталі казачныя героі: Бураціна, Мальвіна, доктар Айбаліт, кот Леапольд, кракадзіл Гена. Яны прынеслі для нас цікавыя і складаныя заданні. Але наш клас добра справіўся і з вясёлымі задачкамі, і з музыкальнымі гульнямі, і з віктарынай.
Нашы сябры другакласнікі дапамагалі нам. Яны выступалі ў якасці строгага журы. Адзінагалосна было прынята рашэнне: усіх вучняў класа прызнаць сапраўднымі першакласнікамі.

29 сентября 2023 в 16:32 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Мы віншуем са святам нашых настаўнікаў! Дзякуем Вам за працу, за шчырыя словы падтрымкі, за цёплыя ўсмешкі.
Сягоння паспрабавалі сябе ў прафесіі настаўніка старэйшыя вучні школы. Магчыма, для Ксеніі Пятроўны Бутрымовіч, гэта стане першым крокам да заветнай мары.

29 сентября 2023 в 10:49 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Не маеш сябра - шукай, а знайшоў - беражы! Так вучыць народная мудрасць. Так вучыць і жыццё. Цяжка пражыць на свеце аднаму. Аб важнасці сяброўства разважалі на класнай гадзіне "Шукаю сябра". Разам са сваімі сябрамі зразумелі што трэба:
- ПАВАЖАЦЬ АДЗІН АДНАГО, НЕ КРЫЎДЗІЦЬ, НЕ ПАДМАНВАЦЬ, НЕ ПАРУШАЦЬ СВАІХ АБЯЦАННЯЎ;
- РАДАВАЦЦА ПОСПЕХАМ СЯБРОЎ І ДАПАМАГАЦЬ ІМ У ЦЯЖКУЮ ХВІЛІНУ;
- ШАНАВАЦЬ СЯБРОЎ. ПАМЯТАЦЬ, ШТО ПАСВАРЫЦЦА ЛЁГКА, А ПАМІРЫЦЦА ЦЯЖКА!
Перад тым, як сварыцца,
Спярша пацікаўся,
Ці маеш ты ў запасе
Слова, каб памірыцца.

25 сентября 2023 в 14:49 | Левкович Ж. И. | нет комментариев

Святкаванне Дня народнага адзінства – даніна памяці нашым суайчыннікам, якія змагаліся за ўз'яднанне беларускага народа ў адзінай нацыянальнай дзяржаве. Менавіта адзінства дапамагло нам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, перамагчы і аднавіць краіну з руін. І сёння мы разам працуем на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь.

11 сентября 2023 в 14:44 | Левкович Ж. И. | нет комментариев