Новости 8 класс
Сёння навучэнцы нашай школы наведалі Ашмянскі краязнаўчы музей імя Ф. Багушэвіча.
Вучні нашага класа прынялі ўдзел у конкурсе Юнага інспектара дарожнага руху.
Віншуем Чаплінскага Паўла з ІІІ месцам у тырніры па шахматах.
На гуртку дэкаратыўна-мастацкай творчасці.
Хрыстос уваскрос!
Сапраўды ўваскрос!
11 красавіка – значная і памятная дата. Ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. З гэтай нагоды сумесна з 7-м класам прайшла інфармацыйная гадзіна "За колючей проволкой".
Экскурсія па мясцінах аг. Граўжышкі.
Да тыдня фінансавай граматнасці ў школе была падрыхтаванна выстава, якую наведалі і вучні нашага класа.
Каждый из нас в ответе за мир на планете
У гісторыі ёсць старонкі, якія нельга забыць. Тысячы населеных пунктаў былі спалены фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дашчэнту. Вёскі палалі разам з мірнымі жыхарамі... Жахлівыя злачынствы гітлераўцаў на беларускай зямлі адбіваюцца ў сэрцах пакаленняў звонам званоў Хатыні. На Гарадзеншчыне трагічны лёс напаткаў многія вёскі... Усе яны - "сёстры Хатыні". На Ашмяншчыне гэта:
1. Баруны — знішчана 30 дамоў поўнасцю, захаваліся касцёл і кляштар.
2. Бурцішкі - знішчана 8 дамоў, да вайны 9 дамоў, 51 жыхар.
3. Доржы — знішчана 34 дамы, да вайны 41 дом, 127 жыхароў.
4. Жупраны - знішчана 49 дамоў, да вайны 116 дамоў, 700 жыхароў, захаваўся касцёл.
5. Лаўжы — знішчана 6 дамоў (не засталося ні аднаго).
6. Навасёлкі — знішчана напалову.
7. Нарушаўцы - знішчана 27 дамоў, да вайны 37 дамоў, 107 жыхароў.
8. Трасечаняты — знішчана 10 дамоў, да вайны 10 дамоў, 47 жыхароў.
Навялі парадак вакол мясцовага Кургана.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — Асноўны закон краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і які замацоўвае асноватворныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання важнейшых грамадскіх адносін. Вышэйшай каштоўнасцю Канстытуцыя абвяшчае чалавека, яго жыццё. Сёння, 15 сакавіка 2022 года абноўленая Канстытуцыя ўступае ў сілу.
З 8-м Сакавіка
Яшчэ нядаўна вечарамі,
Калі ішлі снягі з вятрамі,
Калі шчыпаў усіх мароз,
На шыбах лёд жывы парос,
Вы марылі, мае дзяўчаты,
За цёплым кубачкам гарбаты,
Што прыйдзе некалі яна –
Доўгачаканая вясна.
Дык хай за гэтае чаканне
Вам будуць мёдам пажаданні,
І шчасця прыцячэ рака
Са святам 8-га сакавіка.
І ў гэты дзень, на гэта свята,
Я быць мужчынам вінаваты
І пажаданні вам дарыць,
Салодка словы гаварыць.
Жадаю шчасця, адназначна,
Здароўя, грошай у прыдачу,
І ўсяго з усіх бакоў,
Бярыце больш ад мужыкоў.
Няхай здараюцца падзеі,
Ды з самых казачных надзеяў
І з самых каляровых сноў,
Хай прыйдзе радасць і любоў.
Жадаю, каб цвілі душою
Улетку, увосені, зімою
Як веснай белыя сады,
І не было ў жыцці бяды.
Міхась Бацян
На гуртку дэкаратыўна-мастацкай творчасці.
Сёння ў школе праходзіла гульнёва-забаўляльная праграма прысвечаная надыходу вясны. Вучні нашага класа прынялі актыўны ўдзел.
З 21 па 26 лютага ў нашай школе праходзіў тыдзень філалогіі, вучні нашага класа актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх мерапрыемствах тыдня.
Прайшоў занятак па тэме "Канстытуцыя. Моладзь. Беларусь."
Ты кажаш, я не ведаю вайны,
Што мне было тады гадоў замала.
Чаму ж яна мае забрала сны?
На ўсё жыццё наперад сны забрала?
Чаму ж амаль не кожнае начы
Я прачынаюся, скаваны жахам?
Хачу ад смерці лютай уцячы —
I стрымгалоў бягу аўсом няжатым,
Паўзу бульбянішчам па баразне,
Да хмызняку куляюся па пожні,
Але ратунку мне няма і ў сне —
У вочы стрэл грыміць у міг апошні...
Я ведаю: пазбыцца гэтых сноў
Не дапаможа мне ніхто на свеце.
Я буду трызніць імі зноў і зноў,
Яны — мае навек, да самай смерці.
Застаўшыся з маленства на вайне,
Я аднаго хачу, мая краіна:
Каб гэта скончылася ўсё на мне.
Каб гэта ўсё не стала доляй сына.
Ніл Гілевіч, "Ты кажаш, я не ведаю вайны"
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф. Скарына)
Вучні нашага класа прынялі ўдзел у мерапрыемстве прысвечаным 33-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.