Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 8 класс

Прайшоў першы ўрок "Беларусь і Я - дыялог міру і стварэння". Успомнілі асноўныя падзеі і даты з гісторыі нашай краіны, пагаварылі пра дасягненні нашага народа ў галіне адукацыі, культуры, эканомікі, спорту і г. д. Вынікам працы стаў тэзіс "Толькі мірнай працай і стварэннем мы захаваем моцную і незалежную Рэспубліку Беларусь".

1 сентября 2023 в 14:56 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

. Этот день стал днем памяти расстрелянных и сожженных, умерших от голода и лишений в фашисткой неволе.
Немало концлагерей было и на территории Беларуси. Крупнейший из них – Тростенец, созданный в окрестностях Минска. В черном списке «фабрик смерти» Тростенец занимает 4 место по количеству умерщвленных людей после Освенцима, Майданека и Треблинки.
В числе крупнейших лагерей смерти Беларуси и лагерь смерти Озаричи Калинковичского района Гомельской области.

12 апреля 2023 в 20:17 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

Штогод 12 красавіка адзначаецца Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, які ўстаноўлены пратаколам 61-й Генеральнай канферэнцыі Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі і рашэннем Савета Міжнароднай авіяцыйнай федэрацыі.

Сёння Беларусь – гэта касмічная дзяржава, бо мае сваю касмічную праграму, сваіх касманаўтаў і свой спадарожнік. 1 лістапада 2013 года Генеральная асамблея ААН прыняла нашу краіну ў Камітэт ААН па выкарыстанні касмічнай прасторы з мірнымі мэтамі.

Мы захавалі лепшыя дасягненні ў касмічнай галіне і дасягнулі значных поспехаў у стварэнні аптычнай мэтавай апаратуры для касмічных спадарожнікаў, для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, у распрацоўцы новых матэрыялаў для касмічнага выкарыстання і электроннай кампанентнай базы, здольнай вытрымліваць жорсткія радыяцыйныя нагрузкі калязямной касмічнай прасторы.

12 апреля 2023 в 00:20 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев

Валанцёры 7 класа наведалі пенсіянерку Буйка Галіну Сцяпанаўну. Дапамаглі прыбраць тэрыторыю каля дома

У рамках праекта ШАГ у класе прайшла гутарка, прысвечаная ахове прыроды, уменню чалавека жыць у згодзе з прыродай.

22 сакавіка прайшоў урок мужнасці "Аб чым звоняць званы Хатыні?" У час вайны 186 вёсак былі спалены захопнікамі разам з жыхарамі. Так здарылася і з вёскай Хатынь у Лагойскім раёне. Загінулі 149 чалавек - дарослыя і дзеці.
Сёння на месцы Хатыні - мемарыяльны комплекс.Там, дзе стаялі хаты, свечкамі стаяць коміны. А ўверсе іх - званы. Трывожна нагадваюць яны людзям аб жудаснай трагедыі 186 беларускіх вёсак.

15 сакавіка прайшло мерапрыемства , прысвечанае Канстытуцыі РБ. Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы.
У нашай краіне Канстытуцыя — гэта асноўны закон, у якім прапісаны правы і абавязкі кожнага грамадзяніна рэспублікі, выбарчая сістэма, дзяржаўны лад. Дзякуючы Канстытуцыі, любы чалавек у нашай краіне мае права на годнае жыццё і асабістае развіццё

Всех милых женщин на планете
Мы поздравляем в этот день.
Для всех вас солнышко пусть светит,
Играет звонкая капель.

Мы пожелаем вам здоровья,
Уюта в доме и тепла,
Заботы близких и внимания —
Сегодня, завтра и всегда!

Желаем вам, конечно, счастья.
И пусть уходят все ненастья,
Чтоб радовались вы всегда
Весны приходу и тепла!
Вучні класа падрыхтавалі святочны канцэрт, на які запрасілі сваіх мам і павіншавалі іх са святам.

1 сакавіка прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі.

На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў стала актуальнай для большасці краін свету, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь.

Распаўсюджванне наркаманіі ў Рэспубліцы Беларусь, як і ў іншых краінах, уяўляе глабальную пагрозу здароўю насельніцтва, эканоміцы краіны, правапарадку і бяспекі дзяржавы.

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.
У. Дубоўка
Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы (International Mother Language Day). Гэта свята, абвешчанае 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА, накіравана на заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, падтрымку нацыянальных моў і культур, захаванне нацыянальнай адметнасці і самабытнасці, забеспячэнне права кожнага чалавека карыстацца роднай мовай.
Вучні класа прынялі актыўны ўдзел у святкаванні Дня роднай мовы.

21 февраля 2023 в 11:35 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

Вучні наведалі музей "Гісторыя піянерскага руху", які працуе на базе Ашмянскага ЦТДзіМ. Пазнаёміліся з гісторыяй піянерскага руху 70-80 гадоў. Наведалі выставу работ навучэнцаў ЦТДзіМ.

11 февраля 2023 в 10:50 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

Вучні класа прынялі ўдзел у раённай віктарыне, прысвечанай Дню юнага героя-антыфашыста і занялі 3 месца.
Віншую з перамогай.

10 февраля 2023 в 14:17 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

8 лютага - Дзень юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень адзначаецца штогод 8 лютага з 1964 года. Кожны год мы ўспамінаем тых хлопчыкаў і дзяўчынак, якія разам з дарослымі змагаліся за наш сённяшні мірны дзень.
У класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай даце. Яшчэ раз прагучалі імёны: Зіна Партнова, Лёня Голікаў, Юта Бандароўская, Валя Коцік, Марат Казенй, Галя Колмева, Вася Карабко Лара Міхеенка і інш.

8 февраля 2023 в 15:55 | Булкевич Т. Б. | нет комментариев

Aдшyмeлa лeтa
Kaлacaмi,
Aдcпявaлa ў пyшчы
I ў бapы.
Kлac зaлiўcя звoнкa
Гaлacaмi,
I зa пapтaй ceлi
Mы, cябpы.

Пpaзвiнeў звaнoк
Paнюткa-paнa,
I aдpaзy
Kлac yвecь зaцix.
Бyдзeм мы вyчыццa
Ўce cтapaннa,
Cлyxaццa
Hacтaўнiкaў cвaix.

1 сентября 2022 в 16:25 | Акинча А. Ф. | нет комментариев

Сёння здзейснілі невялікі паход на прыроду і з карысцю правялі час.

Сёння прагучаў апошні званок, наперадзе летнія канікулы, хацелася б каб яны былі карысныя, прадуктыўныя і бяспечныя. Памятайце пра сваю бяспеку. Вясёлага адпачынку.

Вучні нашага класа былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі бібліятэчнага ўрока "Яны вызвалялі ашмяншчыну", які быў прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны на ашмянскай зямлі.

15 мая - Міжнародны дзень сям'і. Таму сёння ў нашым класе прайшла інфармацыйная гадзіна па тэме "Сям'я - галоўная каштоўнасць". Мы пагаварылі пра тое, наколькі важна для любога чалавека сям'я, тыя людзі, якія нас любяць і клапоцяца пра нас. Дзеці прынеслі фотаздымкі сваіх сем'яў, паказалі і расказалі пра кожнага члена сям'і, пра свае сямейныя традыцыі.

Сцяпан Гаўрусёў

He бывае ў вайны эпілога...


He бывае ў вайны эпілога —
Памяць чорна заносіць крыло.
Замест поля — дзічэе аблога.
Божа мой, як усё зарасло!

Конік, конік! Чаго ты стракочаш
У бур'яне — самотнай траве?
Можа, паўшых збудзіць яшчэ хочаш?
Спадзяешся, што хто ажыве?

Эх ты, конік! Ад мора і сушы
Тут з агнём і жалезам прайшлі,
I — хмарынкамі чыстыя душы
На нябёсы высока ўсплылі.

Памяць сцішана полем прастуе,
Каб адчуць хоць бы подых людзей.
Ты ж гарачую стужку пустую
Цягнеш зноў у акоп, грамацей.

Доўга веяць пякельнаму болю
У разгойданай раме лясоў
I ўгінацца жалезнаму полю
Ад журботных сваіх каласоў.