Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 4 ноября 2019 в 16:02, Обновлено 8 ноября 2019 в 20:28
Автор: Акинча А. Ф.
328 просмотров

Дэвіз дня “Добра быць здаровым”.
Падчас ранішняй пяціхвілінкі “Быць здаровым, жыць актыўна – гэта стыльна, пазітыўна” з выхаванцамі была праведзена гутарка аб тым, наколькі важна быць здаровым і што трэба рабіць, каб захаваць сваё здароўе.
Быў праведзены занятак з элементамі трэнінгу “Калі з сябрам выйшаў у дарогу…”, які паказаў дзецям наколькі важна сябраваць і падтрымліваць адзін аднаго…
На занятку гуртка “Наш край” дзеткі прадэманстравалі свае веды па гісторыі Беларусі і сваёй мясцовасці, картаграфіі, адгадвалі загадкі, заканчвалі прыказкі і прымаўкі, выконвалі заданні на контурнай карце і лістках па гісторыі Беларусі ў цэлым і гісторыі сваёй мясцовасці.
Добрае надвор’е дазволіла пайсці на спартыўную пляцоўку, пагуляць у “выбівалы”.
Падчас пазнавальнай гульні “Загадкі прыроды” дзяці змаглі паглыбіць свае веды аб жыцці раслін і жывёл Беларусі.
Дзеці карысна правялі свой час і вясёлыя пайшлі да дому.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.