Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вясёлкавыя канікулы

Дата: 28 марта 2019 в 15:05, Обновлено 29 марта 2019 в 10:22
416 просмотров

Сёння выхаванцы лагера наведалі памежны пост “Клявіца”. Пабываўшы на памежным пасце «Клявіца", у чарговы раз пераканаліся, што дзяржаўная мяжа пад пільным вокам вайскоўцаў у будні і святы. Выхаванцы лагера ўбачылі, што тут усё абсталявана па апошнім слове тэхнікі, а для службы і адпачынку памежнікаў створаны камфортныя ўмовы. Памежны пост забяспечаны ўсімі сучаснымі тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы, навейшым абсталяваннем, аўтамабільнай тэхнікай і сродкамі сувязі. Дзецям паказалі, што тэрыторыя ахоўваецца з дапамогай інтэграванай сістэмы відэаназірання. Аператыўна абменьвацца інфармацыяй дазваляе падключэнне да аўтаматызаванай сеткі органаў пагранслужбы. Памежнікі, якія праходзяць тут службу, маюць магчымасць жыць у камфортных умовах і не адчуваць ніякіх бытавых нягод.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.