Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Год малой Радзімы

Дата: 28 декабря 2018 в 21:27, Обновлено 28 декабря 2018 в 21:35
897 просмотров

Якая прыгожая назва ў нашай краіны — Беларусь!
А яшчэ мы завём яе — Радзіма. А яшчэ — Бацькаўшчына. Радзіма — бо тут мы нарадзіліся. Бацькаўшчына — бо яна засталася нам ад нашых бацькоў. А ім ад іх бацькоў — нашых дзядоў. І так — аж ад самых далёкіх продкаў.
Найвялікшы скарб Беларусі- гэта людзі. Вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч пісаў пра іх так: «Жывы, разумны, працавіты і вольналюбівы беларускі народ! Беларус адрозніваецца шчодрасцю, гатоўнасцю заўсёды прыйсці на дапамогу ў бядзе».
Чаму ж нас называюць беларусамі? Адны кажуць, што ад белага колеру льняной вопраткі і светлых валасоў нашых жыхароў. Іншыя сцвярджаюць, што белая — значыць вольная. Сапраўды, белы колер ва ўсе часы быў сімвалам свабоднага жыцця. Аб гэтым мы даведаліся на экскурсіі ў краязнаўчым музеі Гальшанскай школы.
Гісторыю сваёй краіны трэба ведаць. Гэта дапаможа зразумець, як жылі людзі ў мінулым. Чым яны займаліся? Як баранілі сваю Радзіму? Як жывуць яны цяпер? Да чаго імкнуцца ў будучым.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.