Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Падарожжа па маёй малой Радзіме

Дата: 31 мая 2018 в 21:37, Обновлено 31 мая 2018 в 21:41
1 223 просмотра

Мой родны край, зямля-матуля!
Усё мацней цябе люблю я
За веліч дрэў, блакіт нябёс,
За прыгажосць тваіх бяроз,
За шчэбет птушак шэракрылых,
Абшар палёў, так сэрцу мілых,
За водар кветак на лугах,
Пчаліны гоман у садах!
Як добра бегчы ў чыстым полі
І там спыніцца мімаволі,
Руку да дрэва прытуліць
І з ім крыху пагаманіць.
Закрыўшы вочы, пастаяць,
Далоні да нябёс узняць.
Паслухаць шэпт дубоў магутных,
Асін і елак, ледзьве чутны …
І ўсю любоў зямлі аддаць!
Такія словы ёй сказаць:
«Мой родны край, зямля-матуля,
Усё мацней цябе люблю я!»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.