Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Прыемна будзе паглядзець на гэты лес, калі мы станем дарослымі або, як Граўжышкоўскія школьнікі садзілі бярозы і елкі

Дата: 23 апреля 2018 в 12:29, Обновлено 3 мая 2018 в 11:39
Автор: Мицко М. Т.
520 просмотров

Пад час рэспубліканскай акцыі “Тыдзень лесу – 2018” навучэнцы 7-9 класаў адгукнуліся на заклік Граўжышкоўскага лясніцтва і прынялі актыўны ўдзел у пасадцы саджанцаў бярозы і елкі 21 красавіка.
15 вучняў 7-9 класаў пажадалі прыняць удзел у акцыі “Тыдзень лесу- 2018” Многія школьнікі ўдзельнічалі ў такім мерапрыемстве ўпершыню і выказалі захапленне самім працэсам.
— Яшчэ напярэдадні я падумала пра тое, што будзе вельмі цікава і прыемна паглядзець на гэты кавалачак лесу, у якім ёсць і мая доля працы, праз 20 год, калі я стану дарослай і, магчыма, прыйду сюды са сваімі дзецьмі, - падзялілася ўражаннямі вучаніца 9 класа.
Разам з вучнямі Граўжышкоўскай школы ў пасадцы лесу прынялі актыўны ўдзел і ўсе работнікі школы. Пад час мерапрыемства было пасаджана 5 га бярозы і елкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.