Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мова - душа чалавека

Дата: 22 февраля 2016 в 11:46, Обновлено 22 февраля 2016 в 11:50
670 просмотров

          Міжнародны  дзень роднай  мовы ва ўсім свеце адзначаецца  21 лютага.

Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў , 95 % з якіх  знаходзіцца  ва ўжытку ў  насельніцтва  планеты.  Частка  моў  не  мае  сваёй  пісьменнасці.

        Мова-душа  чалавека.  Дзякуючы ёй, працягваюць  жыць традыцыі,   звычаі.  Мова абуджае цікавасць да свету.

        У  нашай школе прайшоў  тыдзень  да Міжнароднага дня  роднай  мовы.  Распачалі тыдзень інфармацыйнымі гадзінамі ва  ўсіх класах “Роднае вечнае слова”.  Прайшла акцыя “Мае  любімыя беларускія словы”. Вучні актыўна  ўдзельнічалі ў акцыі, пісалі  самыя  прыгожыя  беларускія словы. Таксама   падрыхтавалі відэаролікі і прэзентацыі  “Беларусі сінявокая”.  Была  арганізавана  выстава  “Ад прадзедаў спакон вякоў”, якую   ўпрагожылі  саматканыя  вырабы  бабуль і  матуль.    Вельмі  актыўна  прайшло  мерапрыемства  “Гімн  роднай  мове”  і  гульня “Разумнікі і  разумніцы”.  Тут  гучалі  песні,  вершы беларускіх  аўтараў, заглянулі  ў  “Скарбонку народнай  мудрасці”,  якую  дзеці  папаўнялі  на  працягу  тыдня.

    За  актыўны  ўдзел  ў  правядзенні тыдня  вучні  былі  ўзнагароджаны.   Фотаальбом

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.