1 класс
Вось і прыйшлі доўгачаканыя зімовыя кнікулы. Навагоднія цуды нас чакаюць кожны дзень: гасцінна запрасіў да сябе школьны лагер "Вясёлка". Аздараўленчы лагер наведвае Зыковіч Аляксандр. На вясёлым свяце "Прыгоды каля навагодняй ёлкі" мы сустрэліся з нашымі любімымі казачнымі героямі, дзедам Марозам і Снягуркай. Павесяліліся ад душы: спявалі, танцавалі, расказвалі вершы, гулялі ў цікавыя гульні. А хутка і Новы год!
Чакае ўся зямля яго,
Па следу выглядае.
Ужо ў дарозе Новы год
І хутка завітае.
Прыйшла красуня ёлка
Уцехай для вачэй
І ззяе, як вясёлка,
Ярчэй, ярчэй, ярчэй.
Пабраўшыся за рукі,
У срэбранай цішы
Ля ёлкі без прыпынку
Паскачам ад душы.
У гэтым карагодзе
І дзеці, і звяры
Сышліся ў добрай згодзе,
Як даўнія сябры.
На ёлцы ўспыхнулі агні,
І зоркі карагодзяць.
І вось ён дзверы расчыніў!
І мы — у Новым годзе!
Падведзены вынікі навагодніх конкурсаў. Наш клас атрымаў узнагароду ў намінацыі "Зімовы цуд" на лепшае навагодняе афармленне класа.
Бартановіч Міша і Клачко Дзіяна атрымалі падарункі за ўдзел у конкурсе "Навагоднія фантазіі". Віншуем з узнагародай.
Еўфрасіння Полацкая ўшаноўваецца як апякунка і нябесная заступніца зямлі беларускай. Яна нарадзілася каля 1101 г. (не пазней 1104) у сям’і князя Святаслава-Георгія, малодшага сына Усяслава Чарадзея. Нечакана для блізкіх князёўна Прадслава ўпотай прыняла пострыг пад імем Еўфрасіння.
Прападобная Еўфрасіння заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрам асветы ў Полацкім княстве. Яе намаганнямі папаўнялася бібліятэка Сафійскага сабора і вялося полацкае летапісанне. Па заказе Еўфрасінні майстрам Лазарам Богшам быў створаны ўнікальны шэдэўр старабеларускага прыкладнога мастацтва – крыж, названы яе імем.
Аб жыцці асветніцы мы даведаліся на інфармацыйнай гадзіне "Славутыя людзі зямлі беларускай".
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа, ў лесе ты замёрз?
Што да нас ты не прыходзіш?
Ці валёнкі не знаходзіш?
Ці вавёрка спрытнай лапкай
У цябе схапіла шапку?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Можа снег цябе занёс?
Ці кажух свой не знаходзіш?
Ці вакольным шляхам бродзіш?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Пакажы нам тхоць бы нос!
Вучні класа актыўна працуюць у майстэрні дзеда Мароза. Да навагодніх свят - гатовы! Засталося толькі дачакацца нашага дарагога госця.
СНІД-хвароба страшная. Навукоўцы кажуць, што праз яе на нашай планеце кожныя 11 секунд паміраюць людзі. Хвароба гэта не ведае межаў і забірае жыцці ў розных краінах. СНІД-бяда, якая пагражае ўсяму чалавецтву. І змагацца з гэтай страшнай хваробай можна толькі разам, усім светам. Каб прыцягнуць увагу жыхароў зямлі да гэтай усеагульнай бяды, па прапанове Сусветнай арганізацыі аховы здароўя было вырашана праводзіць Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Упершыню такі дзень быў праведзены 1 снежня 1988 года. І з тых часоў ён праводзіцца штогод. У гэты дзень у дзясятках краін свету па радыё і тэлебачанні, у газетах, на сустрэчах і лекцыях успамінаюць пра людзей, якія пацярпелі ад СНІДу, падрабязна распавядаюць і дзецям, і дарослым аб гэтай хваробе, вучаць клапаціцца пра сваё здароўе.