Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 13 июня 2023 в 21:33, Обновлено 15 июня 2023 в 13:24
63 просмотра

Дэвіз дня "Адкрыццё малой Радзімы". Адпраўляемся ў вандроўку! Маршрут пракладзены - наш шлях ляжыць у музей-сядзібу М.К.Агінскага, якая знаходзіцца ў аграгарадку Залессе. Мы з захапленнем прайшліся па 13 залах, у якіх пазнаёміліся з жыццём і дзейнасцю таленавітага кампазітара і дзяржаўнага дзеяча Міхала Клеафаса Агінскага, пранікнуліся духам «паўночных Афін».
Зала "Музыка Агінскага" зацікавіла музычнымі інструментамі XIX стагоддзя, дазволіла акунуцца ў музычную атмасферу, якая панавала ў гэтым маёнтку пры жыцці Агінскага.
У “Каміннай зале” нашаму погляду адкрылася галерэя партрэтаў роду Агінскіх, а экспазіцыя “Кабінета М.К. Агінскага” расказала аб дзяржаўнай дзейнасці вядомага палітыка і дыпламата.
Экспазіцыя залы " Аранжарэя" дазволіла ўбачыць разнастайнасць экзатычных раслін тропікаў і субтропікаў, якія вырасталі ў маёнтку Агінскіх у XIX стагоддзі.
З задавальненнем прагуляліся па цудоўным парку сядзібы. Цікава і карысна адкрываць для сябе гісторыю сваёй Радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.