Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка" 07.06.2022

Дата: 7 июня 2022 в 18:12, Обновлено 9 июня 2022 в 15:59
87 просмотров

Дзень прайшоў пад дэвізам: “Жыццё цудоўнае! Думай! Беражы!”.
Раніца пачалася з ранішняй пяціхвілінкі “Здаровыя зубы –прыгожая ўсмешка”, на якой навучэнцам напомнілі, як важна сачыць за гігіенай ротавай поласці і як гэта ўплывае на нашу усмешку і здароўе.
Пасля снедання мы наведалі выставу “Познавательный мир Востока. Япония” ў краязнаўчым музеі Ф. Багушэвіча. На ей мы даведаліся шмат цікава пра гэту краіну: звычкі, традыцыі. Адбылася фотасесія навучэнцаў у кімано, з самураямі. Дзеці даведаліся як пішуцца іх імёны з дапамогай іерогліфаў. З навучэнцамі быў праведзены майстар-клас па арыгамі.
Далей мы наведалі этнаграфічна-музейную экспазіцыю “Беларуская хатка” (аддзел раместваў і традыцыйнай культуры ў г. Ашмяны). Непаўналетнія яшчэ раз успомнілі гісторыю свайго краю.Дзеці разглядзелі прадметы дамашняга абіходу беларускай хаты:саган,карыта,вілы,пілы, збаны,кросны і г.д. На памяць аб экскурсіі дзеці атрымалі медальены “Гальшанскі замак”.
Пасля абеду адбыўся конкурс малюнкаў “Прафесія маёй мары” на якой дзеці паказалі свае творчыя здольнасці і перамагло сяброўства.
Задачы на дзень былі выкананыя і дзеці пайшлі дадому у добрым настроі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.