Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень пачатковых класаў. Старонка "Гістарычная"

Дата: 8 февраля 2022 в 19:58
108 просмотров

8 лютага - Дзень памяці юнага героя-антыфашыста. Гэты дзень быў зацверджаны чарговай Асамблеяй ААН у 1964 годзе, у гонар загінуўшых удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый - французскага школьніка Даніэля Фэры ў 1962 годзе і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля ў 1963.
Хлапчукі і дзяўчынкі розных краін, усюды, дзе ішла барацьба за свабоду, за мір, былі побач з дарослымі. Яны служылі сувязнымі, разведчыкамі, распаўсюджвалі газеты, пісалі і расклейвалі лістоўкі, удзельнічалі ў дэманстрацыях, а калі трэба – бралі ў рукі зброю і змагаліся нароўні са старэйшымі. Многія з іх загінулі - ад варожых куль або ў засценках.
Колькасць юных герояў, якія змагаліся з фашызмам падчас Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза беспрэцэдэнтна. З 1941 па 1945 год у ваенных дзеяннях прымалі ўдзел дзясяткі тысяч непаўналетніх дзяцей. "Сыны палка", піянеры, вясковыя хлапчукі і дзяўчынкі, хлопцы з гарадоў - іх пасмяротна прызнавалі героямі. У тыле ворага і на лініі фронту яны кожны дзень здзяйснялі свой маленькі подзвіг. У іх не было часу на дзяцінства, ім не дасталіся гады, каб сталець. Яны сталелі па хвілінах.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.