Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 31 декабря 2020 в 13:10, Обновлено 1 января 2021 в 20:11
149 просмотров

Дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровым быць здорава”. Квэст-гульня “На варце здароўя” была накіравана на фарміраванне матывацыі захавання і ўмацавання здароўя. Выхаванцы актыўна адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі важнасць захавання рэжыма дня, пашырылі свае веды аб здаровым харчаванні і асабістай гігіене.
Фарміраванню навыкаў здаровага ладу жыцця спрыялі прафілактычная гадзіна “Шкодным звычкам –НЕ!”, прагляд і абмеркаванне відэафільма “Мой памочнік – рэжым дня”.
Віктарына “Навагодняя” пазнаёміла вучняў з гісторыяй узнікнення свята на Беларусі і паступова перайшла ў гульнёва-забаўляльную праграму каля ёлкі. Свае веды па традыцыях святкавання Новага года ў розных краінах вучні папоўнілі на бібліятэчным уроку “Навагоднія традыцыі”.
Спартыўная секцыя “Зімовыя забавы” дазволіла дзецям актыўна адпачыць на свежым паветры.
Дзень закончыўся навагодня дыскатэкай.
З добрым настроем дзеці адправіліся дадому.

<iframe allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen="" frameborder="0" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/kBWVHsKDEwM" width="560"></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.