Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 4 ноября 2020 в 13:15, Обновлено 4 ноября 2020 в 13:19
163 просмотра

Дзень прайшоў пад дэвізам “Здаровым быць здорава”. Мерапрыемства “У модзе здаровы лад жыцця” было накіравана на фарміраванне матывацыі захавання і ўмацавання здароўя. Выхаванцы актыўна адказвалі на пытанні, абмяркоўвалі важнасць захавання рэжыма дня, пашырылі свае веды аб здаровым харчаванні і асабістай гігіене.
На занятках “Звярніце на мяне ўвагу” выхаванцы паразважалі над пытаннем “Як можна прыцягнуць увагу да сябе”. Дзецям была прадстаўлена магчымасць на практыцы паспрабаваць розныя канструктыўныя спосабы зносін з равеснікамі.
Прыгажосць восеньскай прыроды была адлюстравана на конкурсе малюнкаў “Малюем восеньскі лес”.
Кемлівасць, узаемадапамогу, лоўкасць і добры настрой выхаванцы змаглі прадэманстраваць на занятках спартыўнага гуртка “Рухомыя гульні”.
Пры наведванні помніка воінам-землякам, якія загінулі ў гады ВАВ, выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй народнага свята ”Дзяды”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.