Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 3 ноября 2020 в 13:06, Обновлено 3 ноября 2020 в 14:15
145 просмотров

Трэці дзень лагера прайшоў пад дэвізам "Адкрыцце малой радзімы". Зранку дзеці ведалі, што іх чакае экскурсія ў Ашмянскі краязнаўчы музей Ф.Багушэвіча. З настроем чакалі сняданак. Затым перад ад'ездам правялі ранішнюю пяціхвілінку "Мы- пешаходы, мы-пасажыры". Яшчэ раз нагадалі аб правілах паводзін у аўтобусе, на вуліцы, у музеі. Экскурсія прайшла вельмі цікава. Для навучэнцаў было падрыхтавана квэст-падарожжа. Дзеці павінны былі адгадаць красворды, скласці крыжаванку для таго , каб рухацца ўперад па маршруту. Так яны наведалі Ашмянскую сінагогу, касцёл св. Архангела Міхаіла, царкву , пабывалі на рыначнай плошчы . У заключэнні шляху навучэнцам было прапанавана намаляваць карту маршрута. Найбольш актыўнымі былі Марта і Аляксандр Адашкевічы. Вярнуўшыся ў музей, групе быў уручаны дыплом сапраўдных краязнаўцаў і памятныя паштоўкі. Салодкія пакупкі яшчэ больш паднялі настрой. Дзецям надоўга запомніцца гэты дзень.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.