Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Помнім тых, хто здабыў нам перамогу

Дата: 15 апреля 2020 в 09:43, Обновлено 15 апреля 2020 в 09:55
288 просмотров

<iframe align="middle" allowfullscreen="true" frameborder="1" height="500" mozallowfullscreen="true" scrolling="yes" src="https://docs.google.com/presentation/d/e/2PACX-1vRNVXuSPIg3HjKUpRFKIVFi6ROpJNbWeFK5HzKvTP9iZpgPIW3vPv_o3l8gXMwxuwljtxgWRAlalAFQ/embed?start=true&loop=true&delayms=3000" webkitallowfullscreen="true" width="700"></iframe>

Вялікая Перамога!

            Як чакалі яе ў тым далёкім сорак пятым… Вось ужо 75-ы раз мы будзем вітаць яе на нашай  зямліцы-пакутніцы.  Сустрэлі  Перамогу, але адгалоскі вайны  чуваць і сёння.  Гэта тэма не перастае  хваляваць людзей, верадзіць старыя раны і душу болем сэрца.

          Перамога –сімвал  нацыянальнага адзінства,  вайсковай славы і доблесці. Абавязак кожнага грамадзяніна  нашай краіны памятаць подзвігі  дзядоў і прадзедаў.

         У знак пашаны і ўдзячнасці  нашым абаронцам у дзяржаўнай установе адукацыі “Граўжышкоўскі яслі-сад-базавая школа” прайшла акцыя “Сад Перамогі”.  Падхапілі прапанову ўсе   мясцовыя грамадскія арганізацыі: выканаўчы камітэт, лясніцтва, культура, ахова  здароўя, пагранічны пост “Клявіца”. 

           “Сад  Перамогі”  вырашылі пасадзіць каля школы, таму што ў нашых  руках будучае не толькі нас саміх, але і нашых дзяцей і ўсіх наступных пакаленняў.  Усе арганізацыйныя пытанні ўзяла на сябе дырэктар школы Сянкевіч Валянціна Паўлаўна.  Было выбрана  месца для пасадкі, закуплены сажанцы,  зроблены  таблічкі.

              9 красавіка каля школы было мнагалюдна і ўрачыста.  Сюды завіталі прадстаўнікі ад кожнай мясцовай арганізацыі. Далі старт  акцыі дырэктар школы Сянкевіч В.П. і старшыня выканаўчага камітэта Чаплінскі П.В.  Хочацца адзначыць   актыўнасць моладзі, якая прыняла ўдзел  у акцыі: пагранічнікі, работнікі аховы здароўя, настаўнікі.Кожнае дрэўца яны садзілі з любоўю.

Цудоўны атрымаўся сад,  а  маладыя  яблынькі − памяць пра  тых, хто здабыў нам перамогу і шчаслівае жыццё. Перамогу, якая сплецена з лёсаў мільёнаў людзей, і ў нашых сэрцах, і сэрцах нашчадкаў будзе гарэць агонь памяці.

                                                                      Булкевіч Таццяна Браніславаўна

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.