Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Свята беларускага пісьменства

Дата: 7 сентября 2015 в 11:48, Обновлено 7 сентября 2015 в 11:52
523 просмотра

07.09.2015 года ў школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню беларускага пісьментсва. У мерапрыемстве прымалі ўдзел вучні 5-9 класаў. Дзеці пазнаёміліся з гарадамі , у якіх ўжо праходзіла гэта свята, а таксама з памятнымі мясцінамі гэтых гарадоў, дасягненнямі ў галіне навукі і пісьменства.
Больш падрабязна гаварылі пра горад Шчучын, у якім свята прайшло ў гэтым годзе. Былі агучаны цікавыя звесткі пра палац Друцкіх-Любецкіх, пра пастамент з самалётам МІГ-25, пра славутую зямлячку шчучынскай зямлі Цётку, пра касцёл Святой Тэрэзы Авільскай з калегіумам манахаў-піянераў, якія неслі асвету дзецям і дарослым, пра Свята-Міхайлаўскую царкву, Юндзілаўскі сад.
Дзеці пазнаёміліся з аўтарамі кніг, якія зараз карыстаюцца вялікай цікавасцю. Гучалі імёны:Георгій Марчук, Сяргей Трахіменка, Віктар Праўдзін, Мікалай Ільінскі, Уладзімір Гніламёдаў.
Мерапрыемства навучэнцам спадабалася. Яно мела пазнавальны, навучальны, выхаваўчы характар.
Т.Б.Булкевіч , наст.беларускай мовы і літ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.