Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вясёлкавыя канікулы

Дата: 26 марта 2019 в 10:32, Обновлено 27 марта 2019 в 11:01
480 просмотров

Сёння выхаванцы школьнага аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем «Вясёлка» пабывалі на экскурсіі ў Смаргонскай пагранічнай групе. Спачатку для дзяцей правялі экскурсію па музею баявой славы. Выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй утварэння Смаргонскай пагранічнай групы. Затым паказалі кіналагічны цэнтр органаў пагранічнай службы. Выхаванцы наведалі музейны пакой, дзе знайшлі сваё месца сабраныя больш за два дзясяткі гадоў экспанаты. На самым ганаровым месцы знаходзяцца дыпломы, кубкі і іншыя ўзнагароды, заваяваныя кінолагамі і іх гадаванцамі за доўгія гады службы. Затым хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з ахоўнікамі дзяржаўнай мяжы - сабакамі. Хлопчыкі мелі магчымасць самі паўдзельнічаць у паказальным выступленні кінолагаў. Дадому ўсе вярталіся з масай яркіх уражанняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.