Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

Дата: 24 февраля 2018 в 10:48
573 просмотра

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання. З 19 лютага па 24 лютага у школе праходзіў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. У рамках тыдня былі праведзены мерапрыемствы, якія садзейнічалі развіццю інтэлектуальных і творчых здольнасцей, пашырэнню кругагляду навучэнцаў, выхаванню любові і павагі да роднага слова. Дзеці з цікавасцю рыхтаваліся і актыўна ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні “Знаўцы роднай мовы”, вучні 2-4 класаў паказалі свае веды і творчыя здольнасці ў конкурснай праграме “Якая цудоўная і таямнічая родная мова”, “Падарожжа ў краіну слоў”, праграма для вучняў 8-9 класаў ”Прытча, карацейшая за птушыны нос”. Тыдзень паказаў, што дзеці з павагай адносяцца да роднай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.