Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 30 марта 2023 в 13:23
50 просмотров

Дэвіз дня: “Мы прыроду захаваем, Беларусь узбагацім” .
Чацвёрты дзень у лагеры пачаўся з ранішняй пяціхвілінкі “Зялёная аптэка”. Выхавальнікі напомнілі дзецям, што абазначае чырвоны колер Чырвонай кнігі Беларусі. А гэта гэта сігнал трывогі, небяспекі, папярэджання.Ён, як чырвоны сігнал святлафора, папярэджвае: «Асцярожна! Можа здарыцца бяда». У гэтай кнізе пералічаны жывёлы і расліны, якія могуць беззваротна знікнуць. І, калі мы не абаронім расліны і жывёл, якія трапілі ў Чырвоную кнігу, то яны загінуць. Выратаванне іх не магчыма без спецыяльных мер: забароны палявання, аховы ў запаведніках, клопату аб іх размнажэнні.
Пасля смачнага снедання і правядзення інструктажу выхаванцы разам з выхавальнікамі адправіліся на экскурсію ў Ашмянскі ЦТДзіМ, дзе іх чакала творчая майстэрня па напрамках дзейнасці “АRТ -коллаборация”.
А ў пасляабедзенны час выхаванцы прынялі ўдзел у забаўляльна-развіваючай гульні, арганізаванай бібліятэкарам школы. А затым дзеці дружна сабраліся на экалагічны ўрок “Чырвоная кніга і яе “насельнікі”.
Выхаванцы прыйшлі да высновы, што ахова раслін і жывёл - праблема не толькі дзяржаўная, але і кожнага з нас. Мы можам дапамагчы прыродзе, калі станем ёй сябрам (не будзем рваць кветкі, ламаць дрэвы, разбураць гнёзды і г.д.). Неабходна не толькі ведаць жывёл і расліны, якія ўваходзяць у Чырвоную кнігу і ахоўваць іх, але і беражліва адносіцца да ўсіх раслін і жывёл, абараняючы іх.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.