Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вусны часопіс “Падарожжа па родным краі”

Дата: 25 сентября 2022 в 16:00
79 просмотров

Аўтар: Міцко Марына Тадэўшаўна
настаўнік геаграфіі Гродзенская
вобласць, Ашмянскі раён,
В.Клявіца, 43-4

Вусны часопіс “Падарожжа па родным краі”

Мэта: выхаванне любові, патрыятызму, пачуцця гонару за сваю малую Радзіму.

Задачы:

  • пазнаёміць навучэнцаў і бацькоў з гістарычнымі, сацыяльнымі, прыроднымі  аб’ектамі роднага краю;
  • прыцягнуць  ўвагу школьнікаў і бацькоў  да пытанняў аховы навакольнага асяроддзя,  далучыцьда вырашэння экалагічных праблем;
  • развіваць творчую ініцыятыву, самастойнасць, канкурэнтаздольнасць, мабільнасць навучэнцаў.

Абсталяванне: прэзентацыя, відэаролік, фанаграма “Куточак Беларусі” А.Ланская, два наборы разразных картак “Старажытныя артэфакты”, мульцімедыйная гульня “Балота – дзіўнае стварэнне”

Ход мерапрыемства:

Гучыць песня “Куточак Беларусі”

Добры дзень дарагія сябры – вучні і паважаныя бацькі! У кожнага чалавека ёсць куточак на зямлі, які яму дарагі. Гэты куточак ўсё жыццё чалавек носіць у сваім сэрцы. Назва яму – малая радзіма. Сёння я прапаную вам здзейсніцць падарожжа па нашым сельскім савеце на старонках нашага вуснага пазнавальнага часопіса “Падарожжа па родным краі”.

Пачаць мерапрыемства я хацела з адной прытчы:

У адным купэ цягніка едуць турысты: тры беларусы і туркмен.За акном, наколькі хапае погляду, распасціраюцца пясчаныя барханы. Здзіўленыя пустэльнасцю і дзікунствам гэтых месцаў, жанчыны раз-пораз усклікаюць:

- Якія страшныя месцы!

- Як тут могуць жыць людзі?

- Няўжо ім тут падабаецца?

І вось цягнік пад'язджае да маленечкай станцыі, за якой віднеецца толькі некалькі чэзлых дрэў, вярблюд, а ўдалечыні - гліняная мазаная кібітка. Туркмен пачынае збіраць рэчы.

- Вы тут выходзіце? - здзівіліся жанчыны.

- Так, выходжу, - адказаў туркмен і з пачуццём гонару дадаў:

- Гэта - мая Радзіма!

Якая галоўная думка гэтай прытчы?

Вандруючы разам з намі па старонках часопіса вы будзеце

  1. слухаць і разглядаць;
  2. чытаць і запамінаць;
  3. адказваць на пытанні;
  4. выконваць хітрыя заданні;
  5. гуляць.

Адпраўляемся ў дарогу.

Старонка І - “Дуга Струвэ”

Першы прыпынак.

Экскурсію па ёй для вас правядзе Кавалёнак Уладзімір,  які  там вандраваў. Ён пабываў ля пункта  Дугі Струвэ “Лойцы” на  тэрыторыі нашага сельскага савета.

Праз тэрыторыю  раёна, паблізу вёскі Цюпішкі Гальшанскага сельскага Савета праходзіць геадэзічная Дуга Струвэ. У канцы 2007 года  каля вёскі Цюпішкі, у пяці кіламетрах ад мястэчка Гальшаны, на ўзвышаным лясістым пагорку, што знаходзіцца на вышыні звыш трохсот метраў над узроўнем мора ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыты геадэзічны пункт Цюпішкі Дугі Струвэ - геадэзічнай дугі Струве, ці як яе па-іншаму называюць «Руска-Скандынаўская дуга». Да нашых дзён захаваліся 34 пункты. Дуга Струве -  ланцуг (сетка з 265)  пунктаў, які працягнуўся на 2820 км па тэрыторыі дзесяці еўрапейскіх краін. У2005г. Дуга Струвэ  занесена ў спіс сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны ЮНЕСКА.Адзін з пунктаў дугі Струвэ знаходзіцца і на тэрыторыі Граўжышкоўскага сельскага савета каля в.Лойці. Ён уяўляе  сабой трубчатую піраміду, прыкладна 6 м у вышыню.

Заданне для вас - выбраць лішнюю краіну праз якую не праходзіць дуга Струвэ.

Нарвегія, Швецыя, Фінляндыя, Японія, Расія, Эстонія, Латвія, Літва, Беларусь, Малдова, Україна.

Працягваем наша падарожжа і мы з вамі у цэнтры в.Клявіца.

Старонка ІІ. - “Помнік загінуўшым жыхарам в.Клявіца ў гады Вялікай  Айчынай вайны”

З ёй пазнаёміць вас жыхар в.Клявіца – Дудойць Павел.

У цэнтры вёскі ў парку стаіць скульптура воіна са схіленым сцягам. Пастаўлена на ўшанаванне памяці 9 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчынай вайны. Помнік адкрыты 19 жніўня 1967 года

Гучыць верш

Уродны край прыйшлі мы зноў,
Калісь дзе вы жылі.
Сябры, успомнімпрасяброў,
Пратых, што не прыйшлі.

Іх на дарогах франтавых
Хавалі маладых.
П
ад Сталінградам і Масквой
Вятры пяюць аб іх.

Прайшлі яны паміж віхур, —

Берлін варожы паў.
І шумнай хваляй Порт-Артур
Героям чэсць аддаў.

У бітвах палі змагары
За вольны светлы час...
Дык с
піце ж, воіны-сябры,
Мы не
забудзем  вас!

Помнік знаходзіцца пад аховай пагранпаста “Клевіца”. Вось туды зараз мы і адправімся.

Старонка ІІІ - пагранпост “Клевіца”

Тэрыторыя, падкантрольная пагранпункту "Клевіца", ахоўваецца з дапамогай інтэграванай сістэмы відэаназірання. Аператыўна абменьвацца інфармацыяй дае магчымасць падключэнне да аўтаматызаванай сеткі органаў пагранічнай службы. У зоне адказнасці  падраздзялення 15 кіламетраў беларуска-літоўскай мяжы ў Ашмянскім раёне. Пагранпункт забяспечаны ўсімі сучаснымі сродкамі аховы - спецабсталяваннем, аўтамабілямі і сродкамі сувязі.

Гучыць верш

Ці вецер вые, ці дождж ідзе,

Ціснег на сонцы іскрыцца, -

Пагранічнік на варце службу нясе,

На мяжы, што завецца граніца.

Пільна глядзіць у бінокль салдат,

Нельга яму памыліцца.

Не пройдзе ніводны злосны вар’ят,

Бо тут Беларусі граніца.

Не страшна салдату ні ноччу, ні днём,

Зладзеяў ён не баіцца,

Бо верны Мухтар разам службу нясе –

Адна на дваіх граніца.

Далёкай каханай ён шле СМС:

“Чакай мяне.. Час хутка імчыцца,

Я сёння адданы “дзяўчыне” другой,

Імя у яе ёсць – Граніца.”

А маці чакае ад сына званкоў,

І ноччу ей доўга не спіцца.

Слязінку скупую змахне яна зноў,

Уздыхае – далёка граніца.

Каб мірна жылося на роднай зямлі,

Каб вораг не здолеў прабіцца,

Салдат паўтарае тры словы свае:

  • Зямля, Беларусь, Граніца.

Наша падаржжа працягваецца уздоўж Клявіцкага возера,дзе абаснаваліся бабры.

Старонка IV - Клявіцкае возера, “бабровыя хаткі”.

Бабёр дзіўнае полуводная жывёла, якае большую частку свайго жыцця праводзіць у вадзе і выходзіць на сушу толькі ў пошуках будаўнічага матэрыялу і ежы. Звер дзівіць сваімі ўменнямі: ён дасведчаны будаўнік, хвацкі гаспадар і узорны сем'янін. Рачны бабёр-адзіны грызун, здольны перасоўвацца і на ўсіх 4-х канечнасцях, і на задніх лапах (у іх бабёр можа насіць матэрыялы для будаўніцтва жылля).Занесены ў Чырвоную кнігу.

Гучыць верш

На Кляве жывуць бабры.

Гэта нашыя сябры.

Вось сягодня і дарэчы

Запрашаюць на сустрэчы.

А вясною як бяда

Пачынаецца вада.

Тае снег і таюць льдзіны –

Прадзіраўлена плаціна.

Што на рэчцы збудавалі.

Бабраняты бедавалі:

  • Хто падставіць з намі спіну

Пад дзіравую плаціну?..

  • Хто ў бядзе нам дапаможа?
  • Стары бабёр, сусед наш можа?

Тут якраз сусед з’явіўся

І да працы далучыўся.

Ні на міг не хмурыць бровы

Ён ад цяжкасцей бабровых.

Дружна бобр і бабраняты

На плаціну ставяць латы.

Каб залатаць разам дзіры

І шчасліва жыць у міры.

Сосны валяць у бары

Для плаціны той бабры.

Стары бобр ствалы цягае –

Сябрукам дапамагае.

Што працуюць над ракой. –

Паглядзіце – талакой…

Хвалі плешчуцца шырока

Траскатлівая сарока

Заліваецца няспынна,

Што адноўлена плаціна.

Паслухайце і адгадайце загадку. Яна з’яўляецца падказкай наступнай старонкі нашага вуснага часопіса.

Ён капае і капае,

Яго праца не стамляе

Штось шукае ён весь час

Тайны адкрывае ён для нас

Хто ён?

Верна.Тады я прапаную стаць сапраўднымі археолагамі і разбіцца на дзве групы.

Старонка V- археалагічны помнік “Курган”.

Курганны могільнік перыядусярэднявечча(XII-XIV ст..)знаходзіцца за 0,5 км  на поўнач ад в.Клявіца ў лесе. Тут  26 курганоў дыяметрам ад 5 да 12 м, вышынёй 0,3-1,5 м. Адкрыў іх і абследаваў у канцы ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі, у 1984 г абследавала А.Г. Калечыц. Пры раскопках у Шчапанавіцкім і Гальшанскім гарадзішчах, якія існавала у той жа час, калі ствараліся балцкія курганы каля в.Клявіца, былі знойдзены гліняны посуд, шпоры, тапары, наканечнікі дзідаў, страмёны, крэсівы, шылы, тачыльныя брускі, ганчарная кераміка.

Гульня “Археолагі”

Вы – археолагі. Перад вамі знаходкі – артэфакты. Вам неабходна іх скласці і класіфіцыроваць  (раскласці па прыналежнасці: прылы працы, зброя) і апісаць (знайсці апісанне). Працуюць адначасова дзве групы, а мы будзем сачыць якая з іх будзе больш уважлівая і стане пераможцай.

Малайцы. Абедзве групы справіліся з заданнем.

А пад час нашайвандроўкі мы апынуліся ў прыгожых мясцінах – ландшафтным заказніку “Клява”.

Старонка VІ - ландшафтны заказнік “Клява”.

Помнікпрыродымясцовага значэння ландшафтны заказнік «Клява» ахоплівае тэрыторыю  3500 га.На тэрыторыі заказніка праізрастае 13 відаў раслін, занесеных у Чырвоную кнігу, сярод якіх медуніца. Прыгожая веснавая кветка, якая цвіце ў красавіку-маі. Гняздзіцца тут чырвонакніжны чорны бусел. Сярод рэдкіх ахоўваемых жывёл  барсук [4]

Глуха шэпча лес зялёны,

І шуміць ён, і шуміць,

Гоман доўгі, несканчоны

Цэлы дзень над ім стаіць.

 

Пераблытаны галіны

У адзін салаш жывы.

Лес! Аб чым шумяць вяршыны?

Лес! Што шэпчаш, векавы?

 

Толькі ж лес гудзе-ракоча

Цёмнай шапкай верхавін,

Толькі ж лес сказаць не хоча,

Што ён ведае адзін.Якуб Колас

Лясная сцяжынка віецца сярод запасніка малін, мінае малады бярэзнік і мы падыходзім да дзівоснага стварэння прыроды – балота.

Старонка VІІ - Клявіцкае балота.

Усе мінаюць гэта месца.

Тут зямля як быццам цеста,                                                                                       Тут асокі, купіны, імхі,

Няма апоры для нагі

Летам нашы вучні наведалі гэтыя дзіўныя мясціны і, нават, стварылі відэаролік аб сваім падарожжы. Давайце яго паглядзім.

Прагляд відэароліка.

Клявіцкае балота цікава сваёй непадобнасцю на навакольную мясцовасць.   Гэта адно вялікае, але мясцовыя жыхары дзеляць яго на тры: першае, другое, трэцяе. Мяжы паміж  імі няма, яны паступова пераходзяць адно ў другое

Каб лепш пазнаёміцца з гэтым цудам прыроды пагуляем у мульцімедыйную гульню “Балота  дзіўнае стварэнне”.

 Мульцімедыйная гульня.

Малайцыўсе справіліся на выдатна. Нас чакае новая старонка. Мы адпраўляемся на новае ўнікальнае месца, названае нашымі продкамі “Лучка”.

Старонка VІІІ  - “Лучка”

Маленькая звілістая лясістая рачулка Клява робіць выгіб або лукавіну, якая нагадвае форму старажытнай грознай зброі – лука. За гэта і празвалі жыхары гэтаўнікальнае месца "Лучка". Гэта адно з найпрыгажэйшых прыродных тварэнняў. Справа цягнецца сасновы лес, злева набліжаецца дарога. Лучка - адно з самых выдатных месцаў для адпачынку  каля ракі. Сюды да нядаўняга часу штотыдзеньспяшаліся вясельныя картэжы і звычайныя турысты, каб адпачыць і палюбаваццапрыгажосцю беларускага пейзажу.

Вось тут мы і адпачнём і разамнёмся. Запрашаюцца нашы дзве каманды.

Мы пабывалі на балоце, але яго не пераадолелі. Я вам прапаную зараз гэта зрабіць у гульні “Пераадолей балота”.

Перад кожнай камандай купіны (картонныя лісткі). Узяўшыся за рукі, каманда павінна перайсці балота па купінах. Калі адзін з членаў каманды трапляе нагой у “балота”, каманда пачынае рух спачатку. Якая каманда першай пераадолее балота, тая і пераможца.

Гульня “Пераадолей балота”.

Мы завяршылі падарожжа па родных мясцінах і перагарнулі апошнюю старонку нашага часопіса. Гучыць фанаграма “Куточак Беларусі” . Здзякуй усім за ўдзел. Я прапаную вам сустрэцца ў летні перыяд і здзейсніцьрэальнае падарожжа па нашаму маршруту.

Маршрут “Падарожжа па родным краі”

проект.jpg

Карткі для гульні “Археолагі”

<v:shape id="_x0000_s1026" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:323px; margin-top:21px; width:241.2pt; height:237.6pt; text-indent:0; z-index:1" type="#_x0000_t202"> <v:textbox> </v:textbox></v:shape>

Крэсіва былі распаўсюджаны па ўсёй Еўропе, адны з самых сустракаемых археалагічных знаходак на месцах старажытных захараненняў і паселішчаў. Для здабычы агню выкарыстоўвалася прылада, якая выраблялася звычайна кавалём, змяшчалася на далоні, мела купавую або калачавідную форму і звалася “крэсіла”. Назва паходзіць ад дзеяслова“крэсаць”. Роўную працоўную паверхню крэсіва (лязо) “крэсілі” аб востры скол каменя. Камень адшчыкваў часціцы металу і атрымлівалася іскра.У якасці такога каменю часцей выкарыстоўвалі крэмень: ён вельмі цвёрды, і добра паддаецца апрацоўцы.

 

 

<v:shape id="_x0000_s1027" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:326px; margin-top:25px; width:244.35pt; height:185.2pt; text-indent:0; z-index:2" type="#_x0000_t202"> <v:textbox> </v:textbox></v:shape>

Часта распаўсюджаны сярод балцкіх знаходак шпоры. Яны бяруць свій пачатак ад паўдужных рымскіх шпор. У балцкіх пахаваннях шпоры з’яўляюцца з  VIII стагоддзя. Шпоры маюць вялікую парабалічную дугу з буйным шыпам. Для іх абазначэння ў балтаў існаваў свой спецыяльны тэрмін - астрога. Ці насілі балты шпоры на адной або абедзвюх нагах, вызначыць пакуль яшчэ нельга. Калі і былі выпадкі знаходак абедзвюх шпор, то ўмовы гэтых знаходак не ясныя.

Музеи Кремля on Twitter: &quot;Шпора с шипом и репейкой (звездочкой)Русь, X...

<v:shape id="_x0000_s1028" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:326px; margin-top:12px; width:244.35pt; height:216.7pt; text-indent:0; z-index:3" type="#_x0000_t202"> <v:textbox> </v:textbox></v:shape>

Дзіда пешага воіна ў даўжыню была крыху большая за чалавечы рост. Складалася яна з трывалага дрэўка на якое насаджваўся наканечнік даўжынёй да 50 см.. Форма наканечнікаў была рознай, але ў асноўным пераважала падоўжана-трохкутнае. Такія дзіды ўжываліся ваярамі не для кідання, як многія памылкова мяркуюць, аў рукапашным боі. Шчыт закідваўся за спіну, дзіда бралася дзвюма рукамі і баец, парыруючы ўдары ворагаў, наносіў ім рубяшча-колатыя раны.

images.jpg

images (2).jpg <v:shape id="_x0000_s1029" style="position:absolute; left:0; text-align:left; margin-left:20px; margin-top:18px; width:233.3pt; height:184.85pt; text-indent:0; z-index:5" type="#_x0000_t202"> <v:textbox> </v:textbox></v:shape>

Сярпы  выраблялі з бронзы, але бронзавыя сярпы значна адрозніваліся ад іх сучасных аналагаў. Так як у тыя часы метал быў вельмі дарагім і здабываўся ў вельмі малых колькасцях, такія сярпы былі вельмі маленькімі, лязо рабілася шырэй, бронзу расклёпвалі да патрэбнай шырыні. Хоць такія бронзавыя сярпы і мялі дугападобную форму, яна была далёкая ад ідэалу, серп больш нагадваў бумеранг.

 

ВЫКАРЫСТАНЫЯ КРЫНІЦЫ:

  1. Брам. Т. Дзівоснае стварэнне прыроды // Родная прырода. – 2006. – № 3. – С. 39– 51.
  2. Емельянава Л.Г. Таямнічы свет балот/ Л.Г. Емельянава – Мінск:Выавецтва “Беларуская навука”, 2006.
  3. Расліннасць балот: сучасныя праблемы класіфікацыі, картаграфіравання, выкарыстання і аховы: Матэрыялы ІІ Міжнароднага навуковага семінара, - Мінск: Копорград, 2015        
  4. Справаздача “Падрыхтоўка  прадстаўленняў аб аб’яўленні, пераўтварэнні і спыненні функцыявання асабліва ахоўваемых тэрыторый мясцовага значэння ў адпаведнасці з рэгіянальнай схемай рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторый мясцовага значэння” – Мінск: Беларускі дзяржаўны Універсітэт, 2019
  5. Для падрыхтоўкі дадзенай працы былі выкарыстаныя матэрыялы з сайтаў

oshmiany.gov.by

http://www.studentu.ru/https://urok.1sept.ru/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.