Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

З жаночым днём вас, са святам 8 сакавіка!

Дата: 7 марта 2016 в 21:16
667 просмотров

Дарагія жанчыны!
Разам з першым вясновым цяплом надышло да нас свята абуджэння прыроды, прыгажосці. Сёння той дзень, калі мы звяртаем асаблівую ўвагу на людзей, што дараць нам жыццё, любоў, каханне і клопат – на нашых любімых і дарагіх жанчын.
Няхай гэты дзень стане для вас чарговым прыемным нагадваннем пра тое, што пра вас памятаюць і вас любяць. Мы жадаем вам цеплыні і клопату пра вас з боку вашых блізкіх, спаўнення вашых самых добрых і светлых мар, моцнага здароўя, пачуцця шчасця і заўсёднай удачы! Ззяйце і далей яскравымі зорачкамі для нашага свету!
З жаночым днём вас, са святам 8 сакавіка!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.