Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Тыдзень бібліятэкі і кнігі

Дата: 15 сентября 2020 в 12:58
Автор: Байдан А. Ф.
172 просмотра

З 14 па 19 верасня ў школе праходзіць тыдзень бібліятэкі і кнігі. 14.09 для навучэнцаў 3-7 класаў была праведзена інфармацыйная гадзіна “Што мы ведаем пра помнікі літаратурным героям у Беларусі: камень, бронза і героі кніг”. Увазе чытачоў была прапанавана прэзентацыя, якая дапамагла правесці віртуальную экскурсію і пазнаёміла маленькіх чытачоў з драўляным скульптурным комплексам “Шлях Коласа”, які існуе з 1992 года на радзіме паэта, там, дзе ён правёў дзяцінства. Скульптуры натхнёна выканала група самадзейных мастакоў – А. Марголін, С. Кляшчук, М. Корабаў, І. Канавалюк, В. Парашчанка, Г.Дзялендзік, І. Супрунчык. “Шлях Коласа” складаецца з кампазіцый “Дарога дзядзькі Якуба”, “Сцяжына малазямельцаў”, “Песняй вітаю я вас!”. Групы драўляных скульптур стаяць уздоўж дарогі са Стаўбцоў да Мікалаеўшчыны і на той лясной сцяжыне, што вядзе да леснічоўкі Альбуць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.