Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Навіны са школьнага лагера "Вясёлка"

Дата: 8 июля 2020 в 19:55, Обновлено 9 июля 2020 в 14:51
355 просмотров

Жыццё падарыла нам дзіва:
Як ветрыку лёгкі павеў,
Аднойчы пачуеш:
— «Ра-дзі-ма...»
Пасля зразумееш — навек.
І будуць дарогі вяртацца
У той незабыўны куток,
Дзе ў квецені белых акацый
Жыцця твайго чысты выток,
Дзе змалку да болю знаёмы
І дрэвы, і твары людзей,
І роўнага болей якому
Ніколі не знойдзеш нідзе.
М. Пракаповіч
Кожны раз мы зноў і зноў робім новыя адкрыцці аб нашай малой Радзіме. Гэтыя веды даюць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца. Узгадвалі мы сёння словы з кнігі “Свята для сэрца” Анатоля Бензярука: “Адшукаць малую радзіму лёгка. Трэба толькі адчыніць дзверы, выйсці на вуліцу. Усё, што ўбачыш навокал, – гэта яна, твая малая радзіма. Твая рэчка. Тваё поле. І твой лёс. Твая школа. Твая першая настаўніца… І яшчэ шмат, шмат чаго”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.