Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Новости 6 класс

Напярэдадні навагодніх свят вучні 6 класа арганізавалі святочную выставу нагодніх цацак і атрыбутаў "Навагодні алфавіт", якую правялі ў выглядзе гульні "Навагодняя адгадайка". Да падбору ёлачных цацак усе ўдзельнікі падышлі творча: тут былі як старыя ёлачныя ўпрыгожанні, так і сучасныя. На кожную літару алфавіта свой экспанат На выставе - гульні можна ўбачыць і сімвал надыходзячага года-дракона. Выстава атрымалася яркая, разнастайная. На працягу зімовых канікул выставу наведалі вучні 1-5 класаў, а таксама выхаванцы дзённага лагера “Вясёлка” Дзякуй усім за ўдзел.

5 января 2024 в 10:01 | Мицко М. Т. | нет комментариев

У рамках праекта ШАГ у класе прайшла гутарка, прысвечаная ахове прыроды.

22 марта 1943 года на белорусской земле не стало Хатыни. Нацистами заживо были сожжены 149 сельских жителей. Деревня больше не возродилась. Мы помним! Беларусь помнит!

1 сакавіка прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркотыкамі.

На працягу апошніх гадоў праблема немедыцынскага спажывання наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў стала актуальнай для большасці краін свету, у тым ліку і для Рэспублікі Беларусь.

Кожны чалавек пагодзіцца з тым, што матэматыка мае важнае значэнне ў паўсядзённым жыцці і сустракаецца на кожным кроку. Асновы матэматычных ведаў закладваюцца падчас навучання ў школе, падмурак ведаў, навыкаў, уменняў фарміруецца ў пачатковай школе .У рамках тыдня пачатковых класаў прайшло мерапрыемства ”Чароўны свет матэматыкі” Падбор заданняў і конкурсаў спрыяў развіццю памяці, лагічнага і крытычнага мыслення, умення працаваць у групе. Не раз прыйшлося праявіць матэматычную кемлівасць, каб разгадаць матэматычныя магічныя квадраты, рэбусы, віктарыны, якія прапаноўваліся ім. Вучні праявілі сваю актыўнасць, адказвалі на пытанні хутка і правільна. Усе конкурсы праходзілі жыва і займальна.

Сёння ў нас прайшоў цікавы занятак. Разам са сваімі сябрамі мы накіраваліся ў незвычайнае падарожжа з часопісам “Вясёлка”на літаратурнай машыне часу .Гэты часопіс святкуе 65-ы год нараджэння. Першым рэдактарам быў дзіцячы пісьменнік Васіль Вітка. Разам з героем казкі “Азбука Васі Вясёлкіна” навучэнцы прыгадалі вядомыя ім творыВасіля Віткі,з якімі яны знаёміліся ў школе,выконвалі цікавыя заданні. Даведаліся аб іншых творах аўтара для дзяцей,якія варта прачытаць.

8 лютага-Дзень мужнасці і патрыятызму. Дзень юнага героя-антыфашыста адзначаецца ў свеце з 1964 года, які зацверджаны быў чарговай Асамблеяй ААН, у гонар удзельнікаў антыфашысцкіх дэманстрацый-французскага школьніка Даніэля Фэры (1962) і іракскага хлопчыка Фадыла Джамаля (1963), якія загінулі. Так атрымалася, што ў гэты дзень былі расстраляныя пяць хлапчукоў-парыжан ліцэя «Бюфон», Жана Мары Аргуса, П’ера Бенуа, Жана бадзёры, П’ера грэла, Люсьена Легра якія не здрадзілі сваім сябрам-падпольшчыкам у гады Другой сусветнай вайны. У гэты ж дзень былі расстраляныя героі-маладагвардзейцы Алег Кашавы, любоў Шаўцова, Дзмітрый Агурцоў, Віктар Субоцін, Сямён Астапенка, (1943) у захопленым фашыстамі Краснадоне. Юныя героі! Іх шмат загінула ў барацьбе. Многія засталіся жывыя і сустрэлі пераможную вясну 1945 года. Імёны ў іх розныя, але лёсы падобныя-усё, што яны рабілі, яны рабілі дзеля вызвалення сваёй краіны ад фашысцкіх захопнікаў.
Дзень памяці юнага героя-антыфашыста – гэты напамін усім нам аб тым , што калісьці адбылося, а таксама перасцярога пра тое, што больш ніколі не павінна паўтарыцца. Гэта той урок, які мы ўсё павінны ведаць на памяць.

01.02 прайшла інфармацыйная гадзіна “Дзіцячыя перыядычныя выданні Рэспублікі Беларусь", на якой вучні расказалі аб вядомых ім часопісах,якія яны выпісваюць дома, З вялікай цікавасцю пазнаёміліся з іншымі дзіцячымі газетамі і часопісамі , іх рубрыкамі і выказалі жаданне ў будучым выпісаць некаторыя з іх.

Кожны год у канцы студзеня ў ААН адзначаюць Дзень памяці ахвяр Халакоста. 27 студзеня савецкія войскі вызвалілі адзін з самых страшных нацысцкіх лагераў смерці Аўшвіц-Біркенаў, вядомы таксама як Асвенцым.
У рамках абласной акцыя "Свяча памяці" прайшло пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню памяці ахвяр Халакоста пад назвай " Халакост.Як гэта было". Вучні прагледзелі відэаролік,дзе наглядна паказаны жахі вайны, а таксама бесчалавечнае стаўленне нацысцкіх злачынцаў да палонных, якія ўтрымліваліся ў канцлагерах. На гэта было вельмі цяжка глядзець,але мы павінны памятаць,каб не паўтарыліся жахі вайны.

У школе была арганізавана паездка ў музей-сядзібу М. К. Агінскага агр. Залессе, Смаргонскага раёна. У экскурсіі прынялі ўдзел і вучні нашага класа. Гэта ціхі, прыгожы, душэўны, гістарычны куток у Беларусі.Экскурсія была змястоўнай і карыснай, у ходзе якой дзеці даведаліся шмат цікавага аб жыцці і творчасці музыканта і палітычнага дзеяча Міхаіла Клеафаса Агінскага

Вучні нашага класа прынялі удзел у Рэспубліканскай акцыі "Сэлфі ў музеі 2022". Для гэтага яны з вялікім задавальненнем наведалі школьны музей "Беларуская хата".

Людзі, якія прыходзяць на дапамогу ў надзвычайных сітуацыях, - выратавальнікі. Яны смелыя, рашучыя, моцныя і мужныя. Абыякавы чалавек не будзе рызыкаваць сваім жыццём дзеля іншых. Беларускія ратавальнікі выязджаюць практычна ў любую кропку свету, калі ў бяду трапілі людзі, незалежна ад іх расавай і рэлігійнай прыналежнасці, .У нашым класе да Дня выратавальніка прайшла інфармацыйная гадзіна, падчас якой вучні пашырылі веды не толькі аб прафесіі, але і ўспомнілі аб правілах паводзін у надзвычайных сітуацыях на прыкладзе казачных герояў.

28 снежня для вучняў 1-4 класаў прайшоў навагодні ранішнік. У госці да дзяцей, акрамя Дзеда Мароза, Снягурачкі завіталі героі казак. Дзеці вадзілі карагоды, спявалі песні, танцавалі.
Свята адбылося! З Новым годам, сябры!
Хай гэты год шчаслівым стане,
Усе мары спраўдзіць і жаданні.
Здароўя, міру, дабрыні!
Галінку елачкі крані
І з чыстым сэрцам – у Новы год!

11 лістапада-Міжнародны дзень энергазберажэння. У класе прайшла класная гадзіна "Рэцэпты энергазберажэння". Галоўнай задачай было інфармаванне навучэнцаў пра важнасць эканоміі энергарэсурсаў, пра спосабы энергазберажэння і існуючых аднаўляльных крыніцах энергіі. Увага дзяцей была прыцягнута да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя. Дзеці даведаліся аб правілах эфектыўнага і эканомнага выкарыстання энергарэсурсаў. Прайшла выстава малюнкаў

Вот наступил этот праздничный час,
Много подарков сегодня у нас
Для вас, самых лучших, любимых, родных,
Мамочек милых и дорогих!
У кастрычніку наша краіна адзначае цудоўнае свята Дзень маці, прысвечаны самаму блізкаму і дарагому чалавеку – маме. Мама - самы галоўны чалавек у жыцці кожнага з нас. Яна нясе ў свет жыццё, каханне, клопат, выхоўвае і гадуе дзяцей, стварае сямейнае шчасце і ўтульнасць.
Самым добрым, самым чулым, клапатлівым, працавітым, і, самым прыгожым сваім мамам на класснай гадзіне “Падарунак маме сваімі рукамі “ вучні падрыхтавалі свае падарункі.

03.05 прайшла инфармацыйная гадзіна "Святую дату мы ў памяці навекі зберажом". Навучэнцы здейснілі завочнае падарожжа да помнікаў загінуўшым воінам Ашмянскага раёна, успомнілі прозвішчы загінуўшых землякоў.

Старанна працавалі вучні 3 класа ў майстэрні Дзеда Мароза .Усе ўпрыгожванні для класнага пакоя вучні зрабілі сваімі рукамі.

9 декабря 2020 в 11:36 | Лыскойть И. Б. | нет комментариев