Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Віктарына "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь"

Дата: 17 марта 2023 в 16:39, Обновлено 23 марта 2023 в 22:50
63 просмотра

17 сакавіка на класнай гадзіне прайшла цікавая і пазнавальная віктарына "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь". Падчас віктарыны навучэнцы праверылі свае веды па асноўнаму закону нашай краіны. Канстытуцыя Беларусі была прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

У 1996 годзе на рэспубліканскім рэферэндуме Канстытуцыя была выкладзена ў новай рэдакцыі.

Наступны рэспубліканскі рэферэндум, на які было вынесена пытанне змянення Асноўнага Закона, адбыўся 17 кастрычніка 2004 года.

Законам Рэспублікі Беларусь ад 12 кастрычніка 2021 года. № 124-3 у Канстытуцыю ўнесены змяненні, якія датычацца правядзення выбараў дэпутатаў у адзіны дзень галасавання.

27 лютага 2022 года адбыўся чарговы рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. У выніку адкарэкціраваны прэамбула і 85 артыкулаў, з'явілася 11 новых артыкулаў, выключаны 2 артыкулы. Таксама Асноўны Закон дапоўнены новай главой (глава 31 "Усебеларускі народны сход").

Цяпер Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь змяшчае 9 раздзелаў, 9 глаў і 156 артыкулаў. https://president.gov.by/be/gosudarstvo/constitution

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.