Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Вялікай Перамозе - 75!

Дата: 14 мая 2020 в 14:13
172 просмотра

9 мая Рэспубліка Беларусь адзначыла 75-ую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта перамога дасталася нам дарагой цаной... Менавіта Беларусь у чэрвені 1941 года першай сустрэла ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Другая Сусветная вайна, якая закранула 61 краіну свету і стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва, знішчыла каля 50 мільёнаў людзей, яна змяніла палітычную карту свету і ход гісторыі, а таксама нясцерпным болем адбілася ў памяці людзей. За гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, 209 з 270 беларускіх гарадоў былі разрабаваны і разбураны, больш 5000 вёсак знішчаны. На тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі больш 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей, правялі звыш 140 карных аперацый, але беларусы і ўвесь савецкі народ не здаваўся, а ўстойліва і мужна ўсімі сіламі абаранялі сваю Радзіму! Удзел прымалі ўсе - ад старога да школьніка - у Беларусі разгарнуўся самы буйны ў Еўропе партызанскі рух. Навучэнцы нашага класа праглядзелі фільмы «Вайна» (аўтар Дубовік Ю.А.) і «Салдаты Перамогі» (аўтар Ласмінскі А.І.) дапамог зразумець - вельмі важна берагчы мір на зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.